|
|
|
|
||
Засталося крыху больш за 10 дзён да заканчэння інтэрактыўнага праекта "Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012 – крэатыўныя гарады Кітая", арганізаванага МРК. Акрамя галасавання анлайн на 26 мовах, вядзецца таксама галасаванне праз SMS на кітайскай мове.
Падчас правядзення праекта "Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012 – крэатыўныя гарады Кітая" МРК атрымала падтрымку з боку Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР, Міністэрства культуры, Міністэрства навукі і тэхнікі і Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму, а таксама дзеячаў розных колаў.
Галасаванне за самы крэатыўны горад у рамках названага праекта праводзіцца з 10 мая па 31 ліпеня бягучага года. Да гэтага часу агульная колькасць галасоў за 20 гарадоў-кандыдатаў перавысіла 660 тысяч. Каля 40% галасоў атрымана ад Інтэрнэт-карыстальнікаў на англійскай, французскай і нямецкай версіях сайта праекта. Дзякуючы рэпартажам пра гарады, інтэрв'ю са спецыялістамі і дакументальным фільмам карыстальнікі сеткі змаглі больш даведацца пра гарады Кітая і аб развіцці індустрыі творчасці ў краіне.
Падчас праекта ўведзена новая форма абмену думкамі – форум на розных мовах. Карыстальнікі Інтэрнэту з розных краін і рэгіёнаў свету могуць свабодна дзяліцца сваімі думкамі і ўражаннямі.
Галасаванне за самы крэатыўны горад у рамках праекта "Рэйтынг кітайскіх гарадоў-2012" хутка завершыцца, але мы працягнем знаёміць нашых наведвальнікаў з гарадамі Кітая, каб пра іх змаглі пачуць як мага больш людзей. - 0 -
Сувязі з аргкамітэтам |
010-68891434 |
Спасылкі |
|
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved. 16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040 |