Кітай узмоцніць падтрымку правінцыі Хубэй, што пацярпела ад COVID-19
  2020-05-25 17:17:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 мая генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прыняў удзел у абмеркаванні разам з дэпутатамі ад правінцыі Хубэй у рамках 3-й сесіі УСНП 13-га склікання. Сі Цзіньпін яшчэ раз выказаў прывітанне жыхарам правінцыі Хубэй. Падчас абмеркавання Сі Цзіньпін падкрэсліў, што цэнтральнаму ўраду, прадпрыемствам цэнтральнага падпарадкавання варта працягваць узмацняць падтрымку адраджэння правінцыі Хубэй, што пацярпела ад новай каранавіруснай інфекцыі. Неабходна ператвараць перавагі палітыкі ў перавагі развіцця.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што важнае месца правінцыі Хубэй ў развіцці краіны і рэгіёна не змяняецца. Неабходна аказаць дапамогу прадпрыемствам, асабліва сярэднім і малым прадпрыемствам, у вырашэнне іх цяжкасцяў, як мага хутчэй распрацаваць і ажыццявіць розныя меры, якія стымулююць спажыванне, зрабіць усё магчымае, каб звесці да мінімуму шкоду ад каранавіруса. Кітаю таксама трэба ўзмацняць падтрымку занятасці ў ключавых галінах, падтрымку працаўладкавання прыярытэтных катэгорый насельніцтва, у тым ліку выпускнікоў ВНУ, забяспечыць народны дабрабыт, рашуча выканаць задачу па інтэнсіўнай ліквідацыі беднасці. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040