1 кастрычніка на пекінскай плошчы Цяньаньмэнь адбудзецца ўрачысты вайсковы парад, прысвечаны 60-й гадавіне ўтварэння КНР. 10 верасня Вёска ваеннага параду, якая знаходзіцца ў Шахэ на паўночнай ўскраіне Пекіна, расчыніла свае «вароты» для журналістаў замежных СМІ. Карэспандэнты больш чым 30 замежных СМІ, у тым ліку агенцтва CNN, Рэйтэр і Франс-прэс, накіраваліся ў Вёску ўзяць інтэрв'ю.
Вёска ваеннага параду ў Шахэ - галоўнае месца рэпетыцыі ваеннага параду, які адбудзецца 1 кастрычніка. Тут ўзброеныя марскія, сухапутныя, ваенна-паветраныя сілы НОАК праводзяць падрыхтоўку да вайсковага параду. Замежныя карэспандэнты паглядзелі трэніроўку салдат і ўзялі ў іх інтэрв'ю. Як паведамляецца, усяго 14 воінскіх падраздзяленняў прымуць удзел у ваенным парадзе 1 кастрычніка.
Пасля замежныя карэспандэнты заявілі, што адкрыццё Вёскі ваеннага параду дэманструе празрыстасць і адкрытасць кітайскай арміі. Цягавітыя і працавітыя кітайскія ваенныя зрабілі на іх глыбокае ўражанне. Яны спадзяюцца праз 20 дзён ўбачыць выдатнае выступленне кітайскіх ваенных.