24 лістапада міністр грамадскай бяспекі КНР Мэн Цзяньчжу ў Шанхаі заявіў, што кітайская ўзброеная паліцыя павінна паспяхова выканаць працу па забеспячэнні бяспекі падчас правядзення ЭКСПО-2010.
Мэн Цзяньчжу адзначыў, што ўзброеная паліцыя павінна ўзмацніць свае функцыі ў вырашэнні надзвычайных сітуацый і падвысіць антытэрарыстычную гатовасць, каб забяспечыць паспяховае правядзенне ЭКСПО-2010 у Шанхаі. У выпадку надзвычайных сітуацый, як, напрыклад гвалтоўныя і тэрарыстычныя дзеянні, паліцыя павінна праявіць неадкладную рэакцыю. Паліцыянты павінны ажыццяўляць патруляванне ў рамках закону, каб задаволіць патрабаванні міжнароднай супольнасці і народных мас. -0-