22 лютага ў Пекіне Палітбюро ЦК КПК правяло паседжанне, прысвечанае абмеркаванню Дакладу аб працы ўрада, які будзе прадстаўлены на разгляд 3-й сесіі ВСНП 11 склікання. Старшыняваў на паседжанні генеральны сакратар ЦК КПК Ху Цзіньтао.
Як паказвалася на паседжанні, 2010 год з'яўляецца ключавым для далейшага супрацьстаяння глабальнаму фінансаваму крызісу, захавання стабільнага і адносна хуткага развіцця нацыянальнай эканомікі, паскарэння змены мадэлі эканамічнага развіцця. Сёлета неабходна і далей праводзіць актыўную фінансавую і ўмерана ліберальную валютную палітыку, захоўваць пераемнасць і стабільнасць палітычнага курсу, дасягнуць балансу паміж захаваннем стабільнага і адносна хуткага развіцця нацыянальнай эканомікі, рэгуляваннем эканамічнай структуры і кантролем за магчымай інфляцыяй, а таксама варта прыкладаць намаганні для падвышэння дабрабыту народа і садзейнічання гармоніі і прагрэсу ў грамадстве, каб працягнуць прасоўванне рэформаў і ступені адкрытасці знешнему свету.
Акрамя таго, на паседжанні разгледзелі сярэдне- і доўгатэрміновую дзяржаўную праграму па падрыхтоўцы кадраў на 2010-2020 г. -0-