5 сакавіка ў Пекіне адкрылася 3-я сесія ЎСНП 11-га склікання. Шэраг вядучых замежных СМІ, амерыканскіх, англійскіх, нямецкіх, японскіх і іншых, падрабязна асвятляюць справаздачны даклад прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао аб рабоце ўрада. Яны звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што Кітай працягвае рэалізаваць пазітыўную фінансавую палітыку, умерана свабодную валютную палітыку, а таксама палітыку стабілізацыі курсу кітайскага юаня.
Амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва АП адзначае, што ў змесце дакладу Вэнь Цзябао аб рабоце ўрада можна бачыць упэўненасць Кітаю ў стабільным адраджэнні краіны ў якасці трэцяга ў свеце буйнога эканамічнага суб'екту шляхам абмежавання інфляцыі і ўзмацнення фінансавага кантролю.
У паведамленні брытанскага інфармацыйнага агенцтва Рэйтэр гаворыцца, што, мяркуючы па дакладу кітайскага прэм'ера аб рабоце ўрада можна чакаць, што кітайская эканоміка працягне хутка развівацца.
Нямецкае тэлебачанне ў сваім паведамленні інфармавала гледачоў аб абаронным бюджэце КНР на 2010 год. У паведамленні гаворыцца, што ў гэтым годзе Кітай павялічыў ваенны бюджэт на 7,5%, гэта самы нізкі рост за апошнія 20 гадоў.
У паведамленні японскай газеты "Токіо сімбун" гаворыцца, што Кітай шукае шляхі змены мадэлі эканамічнага росту.-0-