Кітайскія лідэры прынялі ўдзел у групавых дыскусіях па Дакладзе аб рабоце ПК УСНП
  2010-03-12 09:43:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі Кітаю 10 сакавіка прынялі ўдзел у групавых дыскусіях дэпутатаў Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / па Дакладзе аб рабоце Пастаяннага камітэту ЎСНП. Прымая ўдзел у групавой дыскусіі дэпутатаў ад правінцыі Хэнань, Ху Цзіньтао выказаў поўную згоду з дакладам аб рабоце ПК УСНП, зробленым старшынёй ПК УСНП У Банго. Ху Цзіньтао запатрабаваў ад правінцыі Хэнань прыкласці намаганні для павышэння вытворчых магчымасцяў сельскай гаспадаркі, захавання ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі і павышэння канкурэнтаздольнасці сельскай гаспадаркі ў свеце. Ён падкрэсліў неабходнасць таго, што трэба надаць важны акцэнт паляпшэнню народнага дабрабыту, у асаблівасці, у сферы адукацыі, занятасці, сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя і нерухомай маёмасці. Акрамя таго, трэба паскорыць развіццё некамерцыйнай і камерцыйнай культурнай індустрыі ў мэтах задавальнення ўзрастаючага культурнага попыту насельніцтва.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040