Сустрэча Сі Цзіньпіна з мэрам Санкт-Пецярбурга Валянцінай Матвіенкай
  2010-03-22 15:25:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін, які знаходзіцца ў Рассіі з афіцыйным візітам, сустрэўся 21 сакавіка ў Смольным палацы з мэрам Санкт-Пецярбурга Валянцінай Матвіенкай.

Спадар Сі Цзіньпін падчас сустрэчы адзначыў, што за апошнія гады назіраецца тэндэнцыя хуткага і ўсебаковага развіцця кітайска-расійскіх партнёрскіх адносін стратэгічнага ўзаемадзеяння, а міждзяржаўныя адносіны дасягнулі небывалай вышыні. Актывізуюцца абмены на высокім узроўні і ўмацоўваецца ўзаемаразуменне ў палітычнай галіне. Удасканалены механізм дыялогу і кансультацый на розных узроўнях, дзелавое супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энергетычнай і навукова-тэхнічнай галінах дасягнула значнага развіцця. Краіны цвёрда подтрымліваюць адна адну ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў другога боку, цесна ўзаемадзейнічаюць і ўзгадняюць пазіцыі па актуальных міжнародных і рэгіянальных праблемах, што дазваляе эфектыўна абараняць карэнныя інтарэсы дзвюх дзяржаў. Бесперапынна пашыраецца супрацоўніцтва і ў гуманітарнай галіне: Год рускай мовы ў Кітаі даў добрыя вынікі. Хутка пачынаецца Год кітайскай мовы ў Расіі.

Спадар Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Расія – найбуйнейшыя суседзі, і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва мае вялікія прывілеі. У апошнія гады назіраецца добрая тэндэнцыя яго развіцця, пашыраюцца маштабы супрацоўніцтва, растуць узаемныя інвестыцыі. Кітай стаў буйнейшым гандлёвым партнёрам Санкт-Пецярбурга. Санкт-Пецярбург і Шанхай – гарады-пабрацімы. Яны цесна супрацоўнічаюць, карыстаючыся перавагамі ў эканамічнай, фінансавай і навукова-тэхнічнай галінах. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што ЭКСПА-2010 у Шанхаі будзе спрыяць абмену і ўзаемадзеянню паміж пабрацімамі.

Валянціна Матвіенка, у сваю чаргу, сказала, што гісторыя расійска-кітайскіх адносін цесна звязана з Санкт-Петярбургам, пецярбуржцы прыязна ставяцца да Кітая. Візіт Сі Цзіньпіна мае гістарычнае значэнне і будзе садзейнічаць сяброўству і супрацоўніцтву паміж Санкт-Пецярбургам і КНР. Рэгіянальнае супрацоўніцтва – важны змест міждзяржаўных адносін. За апошнія гады кантакты паміж Санкт-Пецярбургам і кітайскімі гарадамі, у тым ліку Пекінам, Шанхаем і Цындао, становяцца ўсё больш цеснымі. Губернатар выказала спадзяванне, што бакі будуь умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне турызму і развіцця інфраструктуры і, тым самым, даваць новы імпульс міждзяржаўным адносінам.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040