На ЭКСПА-2010 у Шанхаі адкрыўся Тыдзень Гуансі
  2010-08-03 15:15:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 жніўня на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 адбылася цырымонія адкрыцця Тыдня Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (ГЧАР), на якой прысутнічаў член Палітбюро ЦК КПК, сакратар гарадскога парткама Шанхая Юй Чжэншэн; сакратар камітэта КПК ГЧАР Го Шэнкунь абвясціў мерапрыемства адкрытым.

ГЧАР знаходзіцца на поўдні Кітая, на яго тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 10 нацыянальных меншасцяў. Галоўная тэма гуансійскага павільёна – "Зялёны хатні ачаг і блакітная мара".

У рамках Тыдня 2-6 жніўня лепшыя мастацкія калектывы з Гуансі прадставяць наведвальнікам адметныя нацыянальныя песні і танцы, пакажуць традыцыйную культурную спадчыну і дадуць майстар-класы па народных промыслах. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040