Беларусь на ЭКСПА-2010 у Шанхаі.
  2010-08-19 16:16:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эксклюзіўнае інтэрв'ю Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР А.Тозіка.

Фота А.Тозіка

Сусветныя выставы – гэта яднанне натхнення і думкі. Пачынаючы з 1851 года, калі ў Лондане была праведзена першая Сусветная прамысловая выстава, яны набывалі ўсё большую папулярнасць як падзеі, якія даюць выдатную магчымасць для азнаямлення з эканамічнымі, навуковымі, тэхналагічнымі і культурнымі дасягненнямі ўсяго свету, і з'яўляліся платформай для адлюстравання гістарычнага вопыту, абмену інавацыйнымі ідэямі, дэманстрацыяй згуртаванасці і свайго роду поглядам у будучыню.

На правядзенне ЭКСПА-2010 прэтэндавалі пяць краін – Расія, Кітай, Паўднёвая Карэя, Мексіка і Польшча, але перавагу аддалі кітайскаму Шанхаю (у сілу каласальных эканамічных пераўтварэнняў, праз якія прайшоў гэты горад за апошнія 30 гадоў). Пасля атрымання права на правядзенне выставы ў Шанхаі, гарадскі народны ўрад абвясціў лозунг «Пабудуем мегаполіс сусветнага значэння», што выклікала новы ўздым гарадскога будаўніцтва.

ЭКСПА-2010 у Шанхаі – вялікая падзея, яна раскрывае ўвесь патэнцыял гарадскога жыцця ў 21 стагоддзі. Лічыцца, што 55% насельніцтва зямнога шара жыве сёння ў гарадах. Перспектывы жыцця ў гарадскіх умовах цікавяць ўсіх жыхароў планеты, датычацца ўсіх краін незалежна ад ўзроўню развіцця. З'яўляючыся першай Сусветнай выставай, якая так глыбока закранула тэму гарадскога жыцця, ЭКСПА-2010 прыцягнула ўвагу урадавых чыноўнікаў і простых людзей усяго свету, надаючы асаблівую ўвагу ідэі «Лепшы горад – лепшае жыццё». Ужо амаль 4 месяцы ўдзельнікі ілюструюць усе аспекты гарадской цывілізацыі, абменьваюцца вопытам гарадскога развіцця, перадавымі ідэямі і вывучаюць новыя падыходы да ацэнкі месцаў пражывання чалавека, ладу жыцця і ўмоў працы ў 21 стагоддзі.

Шанхайская Сусветная выстава ЭКСПА-2010 – адметная міжнародная падзея. З аднаго боку, Кітай прыклаў усе намаганні, каб забяспечыць найбольш шырокі маштаб мерапрыемства за ўсю гісторыю правядзення Сусветных выстаў. З іншага боку, ЭКСПА-2010 варта разглядаць, з глабальнага пункту погляду, як падзею, што яднае людзей усяго свету.

Так лічыць і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітаі Анатоль Тозік.

А.Тозік: - ЭКСПА-2010 у Шанхаі – адна з выдатных сусветных падзей 2010 года. І лічу, што прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве было абсалютна правільным рашэннем кіраўніцтва нашай краіны. Мы ўдзельнічаем у ЭКСПА асобным павільёнам (1000 кв.м), ён знаходзіцца ў вельмі папулярным і цікавым месцы, на плошчы Еўропы. Наш павільён арыгінальна аформлены. Але галоўнае ў іншым – я маю на ўвазе сам факт прысутнасці на ЭСКПА. Падчас афіцыйнага адкрыцця выставы, калі Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь выносіўся фактычна побач са сцягам Кітайскай Народнай Рэспублікі, наша дэлегацыя, якую ўзначальваў віцэ-прем'ер Віктар Бура, адчувала гордасць, знаходзячыся ў зале і назіраючы за тым, што адбываецца. У нашым павільёне вельмі шмат наведвальнікаў, і нам даводзіцца прыкладаць шмат намаганняў, каб прыняць усіх жадаючых. Людзі праяўляюць цікавасць, яны даведваюцца пра Беларусь, у нас, дарэчы, працуе магазін сувеніраў, беларуская сувенірная прадукцыя карыстаецца вялікім попытам і імгненна раскупляецца. Шмат сустрэч праходзіць. Мы зрабілі так, каб дэлегацыі ўсіх абласцей Беларусі на працягу 6 месяцаў наведалі выставу, і стварылі такія ўмовы, каб яны маглі весці там перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Я хацеў бы падкрэсліць выдатны эфект ад выступлення нашых мастацкіх калектываў, якія атрымалі бліскучыя водгукі.

Кар: - Анатоль Афанасьевіч, Вы наведалі выставу ў самым пачатку яе работы. Якія Вашы ўражанні? Якія павільёны ўдалося паглядзець?

А. Тозік: - ЭКСПА – гэта тое месца, дзе кожная краіна робіць усё, каб паказаць сябе свету з найлепшага боку, таму кожны павільён па-свойму цікавы. Безумоўна, унікальны павільён Кітая. Там можна з задавальненнем правесці цэлы дзень. Вялізны павільён правінцый Кітая, таму за той кароткі час, што я быў у Шанхаі, мне ўдалося дэтальна азнаёміцца з гэтымі павільёнамі, а таксама пабываць на выставачных пляцоўках Расіі і Венесуэлы. Хачу адзначыць, што ўсе павільёны, якія краіны будавалі самастойна, – вельмі арыгінальныя і цікавыя. Мне б хацелася да заканчэння выставы яшчэ пару разоў пабываць на ЭКСПА, каб як мага больш там паглядзець. Я настойліва рэкамендую многім нашым кіраўнікам таксама пабываць на гэтай выставе і пабачыць фактычна Планету. Паверце, яно таго варта.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040