18 кастрычніка на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі прайшоў Дзень нацыянальнага павільёна Эстоніі, якую называюць «Жамчужынай Балтыйскага мора». На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт і генеральны прадстаўнік кітайскага ўрада на шанхайскай ЭКСПА Хуа Цзюньдо.
У сваёй прамове Урмас Паэт выказаў спадзяванне, што ЭКСПА пасадзейнічае развіццю гандлю паміж Эстоніяй і Кітаем.
Па словах Хуа Цзюньдо, Эстонія – значная краіна ў Балтыйскім рэгіёне і важны партнёр Кітая.
Нацыянальны павільён, размешчаны ў зоне С, штодзённа вабіць вялікую колькасць наведвальнікаў. Гледачы здзіўляюцца мастацкай інсталяцыі ў выглядзе гіганцкіх рознакаляровых свіней-капілак, што запоўнілі цэлы павільён. Яны заклікаюць да збору добрых ідэй па паляпшэнні гарадскога асяродка.
Па стане на канец верасня эстонскі павільён атрымаў ужо 82 тыс. лістоў-апытальнікаў. -0-