Амерыканскія спецыялісты: візіт Ху Цзіньтаа ў ЗША дапаможа ўмацаваць ўзаемны давер паміж дзвюма краінамі
  2011-01-14 10:13:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некалькі вядомых амерыканскіх навукоўцаў і спецыялістаў па пытаннях амерыкана-кітайскіх адносін днямі далі эксклюзіўныя інтэрв'ю, у якіх усе яны адзначылі, што старшыня КНР Ху Цзіньтаа з 18 па 21 студзеня нанясе дзяржаўны візіт у ЗША, што будзе спрыяць умацаванню ўзаемнага даверу паміж дзвюма краінамі і садзейнічаць аднаўленню тэндэнцыі пазітыўнага развіцця двухбаковых сувязяў.

Экс-амбасадар ЗША ў КНР, вядомы спецыяліст па пытаннях Кітая Стэплтан Рой адзначыў, што ЗША і Кітай маюць значныя агульныя інтарэсы на стратэгічным узроўні і спадзяюцца на забеспячэнне стабільнага функцыянавання і справядлівасці міжнароднай сістэмы. У апошнія два гады двухбаковыя сувязі захоўвалі сваю жыццяздольнасць. Дзве краіны падтрымліваюць кантакты на ўсіх узроўнях. Хоць Кітай і ЗША паддаліся ўплыву глабальнага эканамічнага спаду, двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі па-ранейшаму -- вельмі ажыўленыя. Бакі праводзяць ўзаемадзеянне і ў іншых сферах і важных пытаннях, уключаючы ядзерныя праблемы Ірана і Карэйскага паўвострава.

С. Рой зрабіў асаблівы акцэнт на Сумеснай дэкларацыі па выніках візіту прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Кітай у лістападзе 2009 года. На яго думку, дадзены дакумент мае надзвычай пазітыўнае значэнне. У дэкларацыі не толькі вызначана мноства галін супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, але і ўстаноўлена мэта стварэння ўсёабдымных амерыкана-кітайскіх адносін актыўнага супрацоўніцтва ў 21-м стагоддзі. Ён адзначыў, што візіт старшыні Ху Цзіньтаа прадаставіць "вельмі добрую магчымасць" для аднаўлення пазітыўных тэндэнцый у двухбаковых адносінах у духу дэкларацыі.

С. Рой паказаў, што ў якасці двух найбуйнейшых сусветных эканамічных суб'ектаў ЗША і Кітай змогуць сваім супрацоўніцтвам паказаць прыклад іншым краінам, давёўшы, што дзве дзяржавы, нягледзячы на рознагалоссі, маюць дастаткова агульных інтарэсаў для правядзення супрацоўніцтва і прадухілення канфліктаў.

Спецыяліст па вывучэнні Кітая пры Універсітэце Джонса Гопкінса Давід Ламптан назваў маючы адбыцца візіт Ху Цзіньтаа "вельмі важным". На яго думку, галоўнай мэтай гэтай замежнай паездкі кітайскага кіраўніка павінна быць паглыбленне стратэгічнага ўзаемадаверу паміж дзвюма краінамі. Калі гэтая мэта будзе дасягнута, то яна стане найбуйнейшым станоўчым вынікам візіту.

Як адзначыў Д. Ламптан, візіт Ху Цзіньтаа дэманструе, што абедзве краіны ведаюць аб наяўнасці агульных інтарэсаў і неабходнасці падтрымліваць двухбаковыя адносіны "ў добрым рабочым стане". "Калі два бакі ўсведамляюць наяўнасць агульных інтарэсаў, паміж імі лягчэй ўсталяваць ўзаемны давер. У гэтай сувязі найлепшым спосабом устанаўлення ўзаемадаверу служыць пашырэнне агульных інтарэсаў ", - сказаў ён.

Старшыня нацыянальнага камітэта ЗША па амерыкана-кітайскіх адносінах Стывен Оранс адзначыў, што візіт Ху Цзіньтаа ў ЗША будзе мець вялікае значэнне. "Дзякуючы яго сустрэчы з прэзідэнтам Баракам Абамай, лідэрамі Кангрэсу і кіраўнікамі дзелавых колаў ЗША, а таксама прамым кантактам з амерыканскім народам, узаемаразуменне і ўзаемадавер паміж ЗША і Кітаем ўзрастуць", - сказаў С. Оранс.

Візіт Ху Цзіньтаа створыць платформу для прамога дыялогу паміж лідарамі дзвюх дзяржаў па абароне навакольнага асяроддзя, змяненні клімату і пытанні бяспекі.

С. Оранс сказаў, што ён чакае пазітыўных вынікаў ад сустрэчы Ху Цзіньтаа з Б. Абамай. "Я чакаю, што прэзідэнт Б. Абама і старшыня Ху Цзіньтаа ў новым годзе адкрыюць новую старонку ў гісторыі амерыкана-кітайскіх адносін", - сказаў С. Оранс. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040