Ху Цзіньтаа: Кітай будзе нязменна прытрымлівацца палітыкі адкрытасці знешняму свету
  2011-01-18 14:34:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе нязменным прыхільнікам палітыкі адкрытасці знешняму свету, адна з састаўных частак якой – прыцягненне замежных інвестыцый. Пра гэта 17 студзеня заявіў старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў пісьмовым інтэрв'ю амерыканскім газетам «Уол-стрыт джорнэл» і «Вашынгтон пост» напярэдадні дзяржаўнага візіту ў ЗША.

Як адзначыў кітайскі лідар, на працягу прыкладна 10 гадоў пасля ўступлення КНР у Сусветную гандлёвую арганізацыю, Кітай цалкам выканаў свае абяцанні, выправіў або ануляваў законапраекты, якія супярэчаць правілам СГА, а таксама прымяніў нацыянальны эканамічны рэжым у адносінах да прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу.

Усе зарэгістраваныя ў Кітаі такія прадпрыемствы лічацца кітайскімі, яны маюць права займацца інавацыйнай, вытворчай і гаспадарчай дзейнасцю на кітайскай тэрыторыі на тых жа ўмовах, што і іншыя айчынныя прадпрыемствы. Праграмы і палітычныя меры, прынятыя Кітаем у мэтах супрацьстаяння міжнароднаму фінансаваму крызісу, далі добры шанс усім, у тым ліку і кампаніям з удзелам замежнага капіталу, сказаў Ху Цзіньтаа.

Старшыня КНР падкрэсліў, што Кітай гатовы прыкладаць далейшыя намаганні для актыўнага і эфектыўнага выкарыстання замежных інвестыцый, мадэрнізацыі іх структуры, узбагачэння метадаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэння каналаў прытоку інвестыцый, стварэння больш спрыяльных умоў для работы інвестараў, удасканалення законапраектаў, звязаных з замежнымі інвестыцыямі, для ўзмацнення мер па абароне інтэлектуальнай уласнасці, своечасовага задавальнення рацыянальных патрабаванняў замежных інвестараў, стварэння стабільнага і празрыстага прававога асяроддзя, адзіных і адкрытых рыначных умоў, нармальных і эфектыўных адміністрацыйных умоў для дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў у Кітаі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040