Пісьмовая заява Ху Цзіньтаа ў аэрапорце па прыбыцці ў ЗША
  2011-01-19 15:01:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэзідэнта ЗША Барака Абамы старшыня КНР Ху Цзіньтаа прыбыў у Вашынгтон з дзяржаўным візітам.

У аўторак прыкладна ў 16 гадзін па мясцовым часе Ху Цзіньтаа спецыяльным рэйсам прыбыў на ваенна-паветраную базу Эндрус пад Вашынгтонам. У аэрапорце яго сустрэў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозаф Байдэн.

Па прыбыцці ў Вашынгтон Ху Цзіньтаа распаўсюдзіў пісьмовую заяву, у якой ён адзначыў, што нягледзячы на вялікую геаграфічную адлегласць паміж КНР і ЗША, бяскрайні Ціхі акіян не можа разарваць сяброўскія сувязі паміж народамі дзвюх краін. За 32 гады, якія прайшлі пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ЗША, адносіны паміж дзвюма краінамі захавалі добрую тэндэнцыю развіцця.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што зараз міжнародная сітуацыя перажывае глыбокія і складаныя змены. Агульныя інтарэсы дзвюх краін пашыраюцца, адказнасць, якая ляжыць на іх плячах, павялічваецца, перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва становяцца больш шырокімі. Кітайскі лідар падкрэсліў, што мэта яго візіту – паглыбленне ўзаемадаверу, ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і садзейнічанне далейшаму развіццю кітайска-амерыканскіх адносін канструктыўнага супрацоўніцтва ў 21-м стагоддзі. Кітай гатовы разам з ЗША актыўна развіваць двухбаковыя кантакты на аснове ўзаемнай павагі і ўзаемавыгады, спрыяць сумеснаму росквіту і пабудове трывалага міру на планеце. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040