Кітай абнародаваў новы пяцігадовы план асваення заходніх раёнаў краіны
  2012-02-21 16:45:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 гадоў таму ў Кітаі пачала ажыццяўляцца стратэгія маштабнага асваення заходніх раёнаў. Днямі Дзяржсавет КНР апублікаваў 3-ці Пяцігадовы план асваення заходніх раёнаў, зацвердзіўшы мэты на перыяд 2011-2015 гг.

План ахоплівае наступныя аспекты: эканоміка, інфраструктура, экалагічнае асяроддзе, жыццё мясцовага насельніцтва і інш. Паводле плана, на працягу пяці гадоў рост эканомікі ў рэгіёне і рост даходаў яго насельніцтва павінны перавысіць сярэдні паказчык па краіне, а ўзровень урбанізацыі – 45%.

12 заходніх правінцый – гэта больш за 70% агульнай тэрыторыі краіны. Дзякуючы ажыццяўленню стратэгіі маштабнага асваення захаду за апошнія 12 гадоў, эканоміка рэгіёна хутка развіваецца. З 2000 па 2011 гады ў рамках стратэгіі маштабнага асваення заходніх раёнаў стартавалі 165 праектаў, аб'ём інвестыцый дасягнуў 3,1 трлн. юаняў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040