Адкрыццё ў Пекіне чарговай сесіі ПК УСНП
  2012-02-27 17:00:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў Пекіне пачалася чарговая сесія Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, галоўная задача якой – разгляд шэрагу законапраектаў і падрыхтоўка да маючай адбыцца сакавіцкай сесіі УСНП.

У рамках падрыхтоўкі да штогадовай сесіі члены вышэйшага заканадаўчага органа Кітая павінны разгледзець праекты справаздачнага даклада аб рабоце ПК УСНП, парадак дня маючай адбыцца сесіі, зацвердзіць яе прэзідыум і кандыдатуру адказнага сакратара і інш. пытанні.

Праграмай пасяджэння запланаваны разгляд праекта паправак да закона «Аб садзейнічанні наладжванню экалагічна чыстай вытворчасці», разгляд праекта закона «Аб ацэнцы актываў» і даклада аб тым, ці трэба ўнесці папраўкі ў 2-гі дадатак да Асноўнага закона аб САР Аамэнь, якія тычацца адпаведна парадку абрання заканадаўчага савета Аамэня і парадку абрання кіраўніка адміністрацыі САР. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040