Групавыя дыскусіі ў рамках 25-й сесіі ПК УСНП 11-га склікання
  2012-02-28 15:30:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У Пекіне прайшлі групавыя дыскусіі ў рамках 25-й сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 11-га склікання, падчас якіх склад ПК УСНП абмеркаваў прадстаўлены кіраўніком адміністрацыі САР Аамэнь даклад аб унясенні змяненняў у парадак правядзення выбараў у Заканадаўчы савет САР Аамэнь, намечаных на 2013 год, і ў парадак выбараў кіраўніка адміністрацыі САР Аамэнь, якія адбудуцца ў 2014 годзе.

Падчас дэбатаў члены ПК УСНП палічылі, што за 12 гадоў палітычная сістэма, прадугледжаная ў Асноўным законе КНР аб САР Аамэнь, адыграла і працягвае адыгрываць важную ролю ў забеспячэнні доўгатэрміновай стабільнасці і развіцця ў Аамэне, пры якой яго жыхары карыстаюцца, як ніколі, свабодай. Парадак выбараў у Заканадаўчы савет і парадак выбараў кіраўніка адміністрацыі - важная частка палітычнай сістэмы САР, і пытанне аб унясенні паправак у парадак правядзення выбараў у Заканадаўчы савет і парадак выбараў кіраўніка адміністрацыі САР звязаны з ажыццяўленнем канцэпцыі "Адна дзяржава, два лады" і Асноўнага закона КНР аб САР Аамэнь, з карэннымі інтарэсамі суайчыннікаў з Аамэня і з забеспячэннем доўгатэрміновай грамадскай стабільнасці ў рэгіёне. У сувязі з гэтым унясенне паправак павінна адпавядаць палажэнням Асноўнага закона КНР аб САР Аамэнь і рэаліям, а таксама спрыяць забеспячэнню стабільнасці асноўнай палітычнай сістэмы пры ўлічэнні інтарэсаў усіх слаёў яго грамадства, падкрэслілі ўдзельнікі сесіі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040