У Пекіне прайшло 77-е пасяджэнне старшыні і намеснікаў старшыні ПК УСНП 11-га склікання
  2012-02-29 15:19:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пад старшынствам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банго ў Доме народных сходаў у Пекіне адбылося 77-е пасяджэнне старшыні і намеснікаў старшыні ПК УСНП 11-га склікання.

На пасяджэнні былі заслуханы праект парадку дня 5-й сесіі УСНП 11-га склікання, праект спісу членаў прэзідыума і адказнага сакратара сесіі і праект спісу асоб, запрошаных на сесію з правам дарадчага голасу, даклад Мандатнай камісіі ПК УСНП аб паўнамоцтвах асобных дэпутатаў і даклад аб разглядзе праекта аб шэрагу прызначэнняў.

Заслуханы таксама справаздачны даклад аб выніках разгляду праекта паправак да закона КНР «Аб садзейнічанні наладжванню экалагічна чыстай вытворчасці», даклад аб падрыхтоўцы праекта пастановы ПК УСНП аб парадку правядзення выбараў у Заканадаўчы савет Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Аамэнь, намечаных на 2013 год, і аб парадку выбараў кіраўніка адміністрацыі САР Аамэнь, якія адбудуцца ў 2014 годзе. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040