У фокусе ўвагі Кітая: колькасць гарадскога насельніцтва ўпершыню перавысіла колькасць сельскіх жыхароў, сістэма сацыяльнага забеспячэння сутыкаецца з выклікам
  2012-03-02 15:00:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

45-гадовы селянін Чэнь Вэньюнь, які жыве ў прыгарадзе Хэфэя - адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Аньхой / Усходні Кітай /, у гэтыя дні заняты афармленнем удзелу ў страхаванні па старасці. З лютага гэтага года ў горадзе запушчана адзіная сістэма страхавання па старасці для гарадскіх і сельскіх жыхароў.

На працягу доўгага часу вялікая ўвага ў пабудове сістэмы сацыяльнага забеспячэння засяроджвалася на гарадскім сектары, агульны ўзровень сацыяльнага забеспячэння ў вёсках заставаўся нізкім.

Паводле даных, апублікаваных Акадэміяй грамадскіх навук і Дзяржаўным статыстычным упраўленнем, летась колькасць гарадскога насельніцтва Кітая ўпершыню перавысіла колькасць сельскіх жыхароў, узровень урбанізацыі пераваліў за 51%.

Па меры бесперапыннага росту колькасці тых, хто жыве ў гарадах жыхароў з сельскай прапіскай і глыбокай змены іх укладаў жыцця, спосабаў вытворчасці і мадэлі спажывання, сістэма сацыяльнага забеспячэння перажывае новы ўціск і мае патрэбу ў паскораным каардынаванні гарадской і сельскай сістэм сацыяльнага забеспячэння на яшчэ больш высокім узроўні.

Вынікі абследавання некаторых аўтарытэтных СМІ паказваюць, што на маючых адбыцца сесіях УСНП і УК НПКСК у цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца пытанне ўдасканалення сацыяльнага забеспячэння.

На папярэдніх сесіях была вылучана прапанова аб паскарэнні інтэграцыі гарадской і сельскай сістэм сацыяльнага забеспячэння ў перыяд 12-й пяцігодкі. Істотныя крокі ў гэтай галіне былі зроблены некаторымі мясцовымі ўрадамі. У горадзе Чэнду правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / у 2010 годзе была ўведзена інтэграваная сістэма страхавання па старасці, якая прадугледжвае адзіныя нормы па розных пазіцыях для гарадскіх і сельскіх жыхароў.

У шэрагу кітайскіх раёнаў, уключаючы больш за 40 гарадоў і 160 паветаў, у той ці іншай ступені ажыццёўлена інтэграцыя гарадскога і сельскага медыцынскага страхавання.

Аднак для рэалізацыі поўнай інтэграцыі гарадской і сельскай сістэм сацыяльнага забеспячэння Кітаю, які мае 1,3-мільярднае насельніцтва і займае прыкладна 100-е месца ў свеце па ВУП, трэба будзе прайсці вялікі шлях.

Сацыёлагі і чыноўнікі мяркуюць, што дзяржаве неабходна на аснове захавання стабільнага і параўнальна хуткага развіцця эканомікі павялічыць асігнаванні на патрэбнасці сацыяльнага забеспячэння ў вёсках, павысіць долю расходаў на гэтыя мэты. У той жа час неабходна далейшае ўдасканаленне заканадаўчай сістэмы аб сацыяльным забеспячэнні ў гарадах і вёсках.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040