Колькасць пажылых людзей у Кітаі ва ўзросце вышэй за 60 гадоў дасягнула 185 млн. чалавек
  2012-03-03 15:19:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на канец 2011 года колькасць пажылых людзей ва ўзросце ад 60 гадоў і вышэй у Кітаі склала 185 млн. чалавек, або 13,7 працэнта, ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Гэта стала вядома на Усекітайскай нарадзе па рабоце з пажылымі і састарэлымі, якая праходзіць у Пекіне.

Як паведаміў міністр грамадзянскай адміністрацыі КНР, кіраўнік Канцылярыі Усекітайскага камітэта па рабоце з састарэлымі Лі Ліго, зараз Кітай уступіў у перыяд паскоранага старэння насельніцтва. Як мяркуецца, да канца 12-й пяцігодкі колькасць пажылых людзей у краіне павялічыцца на 43 млн. і дасягне 221 млн. чалавек, у тым ліку, 24 млн. састарэлых ва ўзросце ад 80 гадоў і вышэй і 51 млн. адзінокіх пажылых людзей. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040