НПКСК актыўна садзейнічае стварэнню спрыяльнага асяроддзя для развіцця Кітая
  2012-03-03 17:21:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меры таго, як сувязі краіны са знешнім светам становяцца ўсё больш цеснымі, перавагі Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая ў развіцці кантактаў з замежжам становяцца ўсё больш відавочнымі, а сфера яго дзейнасці – больш шырокай, канстатаваў старшыня Усекітайскага камітэта НПКСК Цзя Цінлінь, выступаючы са справаздачным дакладам на штогадовай сесіі.

Летась па лініі УК НПКСК 39 кітайскіх дэлегацый наведалі 56 краін з візітамі або для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях. У сваю чаргу, дэлегацыі 10 замежных краін і адной рэгіянальнай арганізацыі пабывалі ў Кітаі. Гэта паглыбіла палітычны ўзаемадавер, спрыяла пашырэнню практычнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых прыярытэтных сферах, адзначыў у сваім дакладзе Цзя Цінлінь.

Пры развіцці знешніх сувязяў, сказаў ён, увага надаецца азнаямленню замежных партнёраў, перш за ўсё прадстаўнікоў урадаў, вядучых СМІ і дзеячаў розных колаў грамадскасці, з кітайскай канцэпцыяй навуковага развіцця і рашучасцю краіны ісці па шляху мірнага развіцця да супрацоўніцтва, прагрэсу і ўмацавання сяброўства Кітая з міжнароднай супольнасцю. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040