Вэнь Цзябаа: У 2011 годзе рэформы, адкрытасць і сацыялістычная мадэрнізацыя ў Кітаі атрымалі новае развіццё
  2012-03-05 09:37:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа сёння заявіў, што ў мінулым годзе ўсе народы краіны пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітая дружна і аднадушна рухаліся наперад ва ўмовах складанай і вельмі пераменлівай міжнароднай палітычнай і эканамічнай сітуацыі. Рэформы, адкрытасць і сацыялістычная мадэрнізацыя атрымалі новы сур'ёзны поспех.

Як падкрэсліў кітайскі прэм'ер, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 5-й сесіі УСНП 11-га склікання, у 2011 годзе ВУП Кітая дасягнуў 47,2 трлн. юаняў, перавысіўшы на 9,2% паказчык папярэдняга года. Грамадскія фінансавыя даходы склалі 10,37 трлн. юаняў. Аб'ём вытворчасці збожжа падняўся да 570 млн. тон, дасягнуўшы новага ў гісторыі найвышэйга ўзроўню. Колькасць працаўладкаваных у гарадах павялічылася на 12,21 млн. чалавек, сярэднія даходы гарадскога насельніцтва і чыстыя сярэднія даходы сельскага ўзраслі адпаведна на 8,4 і 11,4 працэнта. - 0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040