Меркаваны рост ВУП Кітая ў 2012 годзе ўпершыню за апошнія 8 гадоў апынуўся ніжэй за ўзровень у 8 працэнтаў
  2012-03-05 14:50:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2012 годзе ВУП краіны вырасце на 7,5 працэнта, адзначыў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 5-й сесіі УСНП 11-га склікання, якая адкрылася сёння. Меркаваны рост ВУП Кітая ўпершыню за апошнія 8 гадоў апынуўся ніжэй за ўзровень у 8 працэнтаў.

Нагадаем, што ў 2004 годзе Кітай прагназаваў рост ВУП на 7 працэнтаў. Пачынаючы з 2005 года гэты паказчык на працягу наступных сямі гадоў прагназаваўся на ўзроўні 8 працэнтаў.

Закранаючы змены прагнозу гэтага паказчыка, Вэнь Цзябаа растлумачыў, што гэта прызначана галоўным чынам для таго, каб у паступовай стыкоўцы з задачамі праграмы 12-й пяцігодкі можна было арыентаваць усіх на перанясенне цэнтра цяжару працы на паскораную трансфармацыю форм эканамічнага развіцця, на практычнае павышэнне яго якасці і эфектыўнасці, тым самым забяспечваць працяглае і якаснае развіццё эканомікі на больш высокім узроўні.

У 12-м пяцігадовым плане сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным на 4-й сесіі УСНП 11-га склікання, прадугледжаны 7-працэнтны сярэднегадавы прырост ВУП на працягу наступных пяці гадоў. У падобным плане на перыяд 11-й пяцігодкі ён прагназаваўся на ўзроўні 7,5 прац., а фактычныя тэмпы росту ВУП Кітая ў гэты перыяд склалі 11,2 працэнта. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040