У Пекіне адкрылася 5-я сесія УСНП 11-га склікання
  2012-03-05 14:51:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Сёння раніцай у Доме народных сходаў у Пекіне адкрылася 5-я сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 11-га склікання, у якой удзельнічаюць прыблізна 3000 дэпутатаў.

Ранішняе пасяджэнне, прысвечанае адкрыццю сесіі, вёў пастаянны і выканаўчы старшыня Прэзідыума сесіі У Банго. На ёй прысутнічалі Ху Цзіньтаа, Вэнь Цзябаа, Цзя Цінлінь, Лі Чанчунь, Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Хэ Гацян і Чжоу Юнкан.

У 9 гадзін раніцы У Банго абвясціў сесію адкрытай. Прагучаў дзяржаўны гімн КНР. Пасля чаго прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа выступіў з дакладам аб рабоце ўрада, у якім ён падрабязна спыніўся на праведзенай працы за 2011 год, агучыў агульны план і асноўныя задачы на 2012 год.

Вэнь Цзябаа сказаў, што ў мінулым годзе ўзмацняліся і паляпшаліся макракантроль і макрарэгуляванне, стрымліваўся празмерна хуткі рост таварных цэн, ажыццяўлялася роўнае і адносна хуткае развіццё эканомікі. У 2011 годзе таксама паскаралася трансфармацыя форм эканамічнага развіцця пры павышэнні яго скаардынаванасці і канкурэнтаздольнасці вытворчасцяў, усяляк развівалася сацыяльная сфера пры стымуляванні ўзгодненага развіцця яе самой і эканомікі, дзейсна забяспечвалася і паляпшалася жыццё народа на аснове вырашэння праблем, якія закранаюць надзённыя інтарэсы мас. Праз паглыбленае прасоўванне рэформ і адкрытасці ўліваліся новыя жыццёвыя сілы і энергія ў сацыяльна-эканамічнае развіццё.

Як адзначыў кітайскі прэм'ер, галоўныя меркаваныя паказчыкі па сацыяльна-эканамічным развіцці на гэты год будуць наступнымі: ВУП вырасце на 7,5 працэнта; занятасць у гарадах павялічыцца на 9 з лішнім млн. чалавек, каэфіцыент гарадскога зарэгістраванага беспрацоўя застанецца ў межах 4,6 працэнта; агульны ўзровень росту спажывецкіх цэн будзе ўтрымлівацца ў межах прыблізна 4-х працэнтаў; рост агульнага аб'ёму імпарту-экспарту складзе прыкладна 10 працэнтаў, міжнародны плацежны баланс будзе працягваць паляпшацца.

Для таго, каб можна было добра выканаць усю сваю працу ў гэтым годзе, неабходна, працягваючы вылучаць у ёй асноўнае, яшчэ лепш увязваць стабілізацыю росту эканомікі, кантроль за ростам таварных цэн і структурнае ўрэгуляванне з уладкаваннем народнага жыцця і засяроджанасцю на рэформах, падкрэсліў Вэнь Цзябаа.

Згодна з парадкам дня на сесіі былі распаўсюджаны Даклад аб выкананні цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў за 2011 год і праект цэнтральнага і мясцовых бюджэтаў на 2012 год, а таксама Даклад аб выкананні плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця за 2011 год і праект плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця на 2012 год, якія прадстаўлены на разгляд і зацвярджэнне 5-й сесіі УСНП 11-га склікання.

Удзельнікі 5-й сесіі УК НПКСК, што праходзіць у Пекіне, прысутнічалі на сённяшнім пасяджэнні з правамі дарадчага голасу. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040