Старшыня УК НПКСК Цзя Цінлінь ў рамках штогадовай сесіі УСНП прысутнічаў на групавым пасяджэнні дэлегацыі Пекіна
  2012-03-06 16:55:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / Цзя Цінлінь сёння ў другой палове дня ў рамках 5-й сесіі УСНП 11-га склікання прысутнічаў на групавым пасяджэнні дэлегацыі Пекіна, прысвечаным галоўным чынам абмеркаванню справаздачнага даклада аб рабоце ўрада, з якім выступіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа сёння на адкрыцці чарговай сесіі УСНП.

Заслухаўшы выступленні дэпутатаў УСНП, якія тычацца навукова-тэхнічнага наватарства, развіцця недзяржаўных прадпрыемстваў і культурнага будаўніцтва, Цзя Цінлінь адобрыў работу, праведзеную сталіцай за мінулы год.

Цзя Цінлінь ў сваёй прамове назваў актуальнай і доўгатэрміновай задачай паскарэнне трансфармацыі спосабу эканамічнага развіцця і прасоўванне стратэгічнага ўрэгулявання эканамічнай структуры. Ён заклікаў прыкладаць намаганні да прыярытэтнай падтрымкі развіцця рэальнага сектара эканомікі і нарошчвання патэнцыялу росту шляхам фарміравання і развіцця экалагічнай культуры.

Ён запатрабаваў належным чынам ўрэгуляваць адносіны паміж рэальным сектарам эканомікі і віртуальнай эканомікай, узмацніць работы па лесанасаджэнні і азеляненні, скарачэнню энергазатрат і выкідаў забруджвальных рэчываў з мэтай значнага паляпшэння якасці паветра ў сталіцы. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040