Ху Цзіньтаа падкрэсліў важнасць удзелу НВАК ў абароне сацыяльнай стабільнасці
  2012-03-13 10:15:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Ху Цзіньтаа заклікаў НВАК і ўзброеную міліцыю надаваць больш увагі абароне стабільнасці ў грамадстве, уключаючы сацыяльную абарону вайскоўцаў.

Ху Цзіньтаа, які таксама з'яўляецца старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў гэту заяву на плянарным пасяджэнні дэпутатаў Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў. Ён адзначыў, што кожны вайсковец павінен усведамляць прыярытэтнае значэнне развіцця з захаваннем стабільнасці.

Ху Цзіньтаа заклікаў НВАК і ўзброеную міліцыю надаваць асаблівае значэнне ваеннаму будаўніцтву з улікам ідэалагічнай і палітычнай перспектывы, заклікаў да ўмацавання боегатоўнасці для выканання ўсіх пастаўленых задач і падрыхтоўкі да адкрыцця 18-га з'езда КПК, які адбудзецца ў гэтым годзе.

Ху Цзіньтаа даў высокую ацэнку ўзброеным сілам за дасягнуты ў мінулым годзе прагрэс у ваенным будаўніцтве, рэфармаванні і боегатоўнасці і прызнаў адметны ўклад НВАК і ўзброенай міліцыі ў абарону дзяржаўнай бяспекі і сацыяльнай стабільнасці.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што армія павінна падтрымліваць строгую палітычную і арганізацыйную дысцыпліну, каб забяспечыць літаральнае выкананне ўсіх загадаў. Ён таксама заклікаў ваенных узмацняць барацьбу з карупцыяй. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040