У Пекіне адбылося 2-е пасяджэнне пастаянных старшынь прэзідыума 5-й сесіі УСНП 11-га склікання
  2012-03-13 10:43:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак вечарам у Доме народных сходаў у Пекіне адбылося 2-е пасяджэнне пастаянных старшынь прэзідыума 5-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 11-га склікання. Пасяджэнне вёў старшыня ПК УСНП У Банго.

На пасяджэнні былі заслуханы справаздачны даклад аб выніках разгляду праекта Пастановы аб унясенні паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс КНР, даклад аб выніках разгляду праекта Пастановы аб квоце на дэпутатаў УСНП 12-га склікання і парадку іх абрання, а таксама пастановы аб парадку абрання дэпутатаў УСНП 12 -га склікання ад адмысловых адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь. З гэтымі дакладамі выступіў намеснік адказнага сакратара сесіі, старшыня Юрыдычнай камісіі УСНП Ху Каншэн.

Заслуханы таксама справаздача сакратарыята сесіі аб выніках разгляду і перагляду Даклада аб рабоце ПК УСНП, Даклада аб рабоце Вярхоўнага народнага суда і Даклада аб рабоце Вярхоўнай народнай пракуратуры, а таксама аб праектах рэзалюцый па згаданых дакладах. Са справаздачай выступіў адзін з пастаянных старшынь прэзідыума, намеснік адказнага сакратара сесіі, намеснік старшыні і адказны сакратар ПК УСНП Лі Цзяньго.

На пасяджэнні таксама быў заслуханы даклад намесніка адказнага сакратара сесіі, намесніка адказнага сакратара ПК УСНП Ван Ваньбіня аб рэкамендацыях па рабоце з дэпутацкімі прапановамі.

Пасяджэнне вырашыла прадставіць вышэйназваныя дакументы на разгляд 3-га пасяджэння прэзідыума 5-й сесіі УСНП 11-га склікання. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040