Начальнік Дзяржупраўлення валютнага кантролю аб неабходнасці працягу рэформы механізму фарміравання абменнага курсу юаня
  2012-03-13 11:02:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік дырэктара Народнага банка Кітая, начальніка Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю І Ган сказаў, што Кітай будзе прытрымлівацца курсу на пашырэнне ўнутранага попыту, урэгуляванне эканамічнай структуры, памяншэнне актыўнага сальда знешнегандлёвага балансу і садзейнічанне збалансаванасці, адначасова працягваючы рэформы, звязаныя з маркетызацыяй механізму фарміравання абменнага курсу юаня, з тым каб адносіны паміж прапановай і попытам на рынку адыгрывалі яшчэ больш значную ролю ў гэтым механізме.

"Думаю, што працяг такіх рэформаў дазволіць механізму фарміравання абменнага курсу жэньміньбі паступова набываць усё больш маркетызаваны характар, што таксама спрыяе збалансаванасці міжнародных плацяжоў і ўстойліваму развіццю эканомікі", -- адзначыў І Ган, каментуючы па просьбе журналістаў пытанні аб збалансаваным узроўні курсу юаня і ўплыве змяненняў гандлёвых дадзеных на абменны курс жэньміньбі на прэс-канферэнцыі, наладжанай у рамках 5-й сесіі УСНП 11-га склікання.

Як паведаміў І Ган, у студзені-лютым у знешнім гандлі КНР было адзначана пасіўнае сальда, што ва ўсялякім выпадку з'яўляецца станоўчай прыкметай, якая сведчыць аб набліжэнні курсу юаня да збалансаванага ўзроўню.

Дырэктар Народнага банка Чжоу Сяачуань у дадатак сказаў, што лічбы па гандлёвым тавараабароце несумненна аказваюць уплыў на абменны курс. Гэта сведчыць пра тое, што, дзякуючы шматгадовай рэформе абменнага курсу, рынкавыя адносіны паміж прапановай і попытам адыгрываюць усё больш важную ролю ў яго фарміраванні. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040