У Пекіне завяршылася 5-я сесія Усекітайскага камітэта НПКСК 11-га склікання
  2012-03-13 14:04:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5-я сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 11-га склікання сёння завяршыла сваю работу ў Пекіне. На заключным пасяджэнні, якое прайшло ў Доме народных сходаў, прагучаў заклік да камітэтаў НПКСК усіх узроўняў згуртавацца яшчэ больш шчыльна вакол ЦК КПК на чале з Ху Цзіньтаа і пад сцягам сацыялізму з кітайскай спецыфікай, кіруючыся тэорыяй Дэн Сяапіна і ідэямі «трайнога прадстаўніцтва», паглыблена і паслядоўна рэалізуючы на практыцы канцэпцыю навуковага развіцця, унесці новы, яшчэ больш значны ўклад у справу ўсебаковай пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці, прасоўвання рэформ і працэсаў адкрытасці і сацыялістычнай мадэрнізацыі краіны. На пасяджэнні прысутнічалі партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі: Ху Цзіньтаа, У Банго, Вэнь Цзябаа, Лі Чанчунь, Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Хэ Гацян і Чжоу Юнкан.

Старшыня УК НПКСК Цзя Цінлінь, які старшынстваваў на заключным пасяджэнні штогадовай сесіі, ацаніў яе працу як «вельмі паспяховую». Прагучала шмат каштоўных заўваг і прапаноў, адзначыў Цзя Цінлінь, падводзячы вынікі сесіі.

Цзя Цінлінь заклікаў усіх, хто знаходзіцца ў гэтым складзе НПКСК, працягваць з годнасцю і гонарам выконваць свае абавязкі, больш актыўна займацца наватарствам у сваёй працы і імкнуцца зрабіць новы пазітыўны ўклад на карысць дзяржавы і народа. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040