Вэнь Цзябаа ўпэўнены ў дасягненні вызначаных гадавых мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця
  2012-10-18 15:27:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У кітайскай эканоміцы адбываюцца пазітыўныя змены, тэмпы эканамічнага росту стабілізуюцца, і мы ўпэўнены, што пры пэўных намаганнях зможам дасягнуць вызначаных гадавых мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, сказаў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа, які 12, 13 і 15 кастрычніка правёў ў кітайскай сталіцы гутаркі па эканамічнай сітуацыі ў краіне.

На гутарках кіраўнікі галіновых асацыяцый, мясцовых ведамстваў і прадпрыемстваў праінфармавалі аб найноўшых даных па рознічным тавараабароце тавараў, знешнегандлёвым абароце, колькасці створаных новых працоўных месцаў за першыя 3 кварталы бягучага года і іншых эканамічных даных. Статыстыка сведчаць аб з'яўленні ў кітайскай эканоміцы шэрагу пазітыўных сігналаў.

Паводле слоў кітайскага прэм'ера, ужо бачная асноўная тэндэнцыя эканамічнага развіцця. І ў эканамічным росце, і ў рэгуляванні вытворчай структуры, і ў паляпшэнні дабрабыту насельніцтва адбываюцца пазітыўныя зрухі, што ўсяляе ўпэўненасць ў ажыццяўленні гадавых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040