У Пекіне адбыўся 7-ы пленум ЦК КПК 17-га склікання
  2012-11-05 10:03:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7-ы пленум Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая 17-га склікання адбыўся 1 лістапада ў Пекіне. Сёння апублікавана камюніке пленума.

Як сказана ў камюніке, на пленуме прысутнічалі 200 членаў і 165 кандыдатаў у члены ЦК КПК. Пленум прайшоў пад старшынствам Палітбюро ЦК КПК. Генеральны сакратар ЦК КПК Ху Цзіньтаа выступіў тут з важнай прамовай.

На пленуме было прынята рашэнне пачаць работу 18-га з'езда КПК 8 лістапада 2012 года ў Пекіне.

У камюніке гаворыцца, што на пленуме заслуханы і абмеркаваны справаздачны даклад, зроблены Ху Цзіньтаа па даручэнні Палітбюро ЦК КПК, абмеркаваны і прыняты справаздачны даклад ЦК КПК 17-га склікання на маючым адбыцца 18-м з'ездзе КПК і праект паправак да Статута КПК, якія будуць разглядацца на 18-м з'ездзе КПК. Сі Цзіньпін зрабіў тлумачэнні да праектаў згаданых двух дакументаў.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040