КПК вылучыла новыя патрабаванні да поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства
  2012-11-08 10:35:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ху Цзіньтаа сёння ў першай палове дня, выступаючы з дакладам на 18-м з'ездзе КПК, адзначыў, што калі глядзець на міжнародную і ўнутраную сітуацыю ў цэлым, то развіццё краіны ўсё яшчэ застаецца на шматспадзеўнай стадыі важных стратэгічных шансаў. Нам трэба, беспамылкова ацэньваючы перамены ў змесце і ўмовах гэтага перыяду, цалкам выкарыстоўваючы спрыяльны момант і стрымана рэагуючы на выклікі, трымаць ініцыятыву, дамагацца перавагі і заваёўваць будучыню, тым самым забяспечваць выкананне грандыёзных задач поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства да 2020 года.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што ў адпаведнасці з рэаліямі нашага сацыяльна-эканамічнага развіцця і задачамі поўнага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства, акрэсленымі 16-м і 17-м з'ездамі, трэба ўсяляк выконваць новыя патрабаванні, забяспечваць устойлівае і здаровае развіццё эканомікі: за кошт сур'ёзных зрухаў у трансфармацыі мадэлі эканамічнага развіцця і на аснове прыкметнага павышэння яго раўнамернасці, гарманічнасці і ўстойлівасці падвоіць ВУП і сярэднія даходы гарадскога і сельскага насельніцтва ў параўнанні з 2010 годам; бесперапынна пашыраць народную дэмакратыю, прыкметна падымаць жыццёвы ўзровень народа, дамагацца важных зрухаў у стварэнні грамадства, прыязнага да навакольнага асяроддзя.

Ху Цзіньтаа канстатаваў, што ў працэсе поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства неабходна праяўляць больш палітычнай мужнасці і розуму, не выпускаць момант для паглыблення рэформ у найбольш важных галінах, рашуча адкідаць усе погляды і ўяўленні, а таксама і структурныя хібнасці, якія перашкаджаюць навуковаму развіццю, і наўзамен ствараць такую інстытуцыйную сістэму, якая б характарызавалася дасканаласцю, навуковай абгрунтаванасцю, нарматыўнасцю і эфектыўнасцю функцыянавання, каб усе нашы інстытуты маглі станавіцца больш сталымі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040