Ху Цзіньтаа: навуковая канцэпцыя развіцця тычыцца сферы кіруючых ідэй, якіх партыя абавязана пастаянна прытрымлівацца
  2012-11-08 10:51:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ху Цзіньтаа сёння, выступаючы з дакладам на 18-м Усекітайскім з'ездзе Камуністычнай партыі Кітая, адзначыў, што разам з марксізмам-ленінізмам, ідэямі Маа Цзэдуна, тэорыяй Дэн Сяапіна і важнымі ідэямі "трайнога прадстаўніцтва" навуковая канцэпцыя развіцця тычыцца сферы кіруючых ідэй, якіх партыя абавязана пастаянна прытрымлівацца.

Навуковая канцэпцыя развіцця - самае апошняе дасягненне тэарэтычнай сістэмы сацыялізму з кітайскай спецыфікай, квінтэсенцыя калектыўнага розуму Камуністычнай партыі Кітая, магутная ідэалагічная зброя ў кіраўніцтве ўсёй партыйна-дзяржаўнай работы, адзначыў ён.

Калі глядзець у будучыню, то паглыбленае ажыццяўленне навуковай канцэпцыі развіцця будзе мець велізарнае рэальнае і далёка ідучае гістарычнае значэнне для захавання і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таму гэта канцэпцыя павінна датычыцца ўсяго працэсу мадэрнізацыі краіны, увасабляцца ва ўсіх аспектах партыйнага будаўніцтва, сказаў Ху Цзіньтаа.

Як адзначыў Ху Цзіньтаа, пяць гадоў пасля 17-га з'езда партыі - гэта тыя самыя гады, калі мы, смела прасоўваючыся наперад па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай і вытрымліваючы выпрабаванні перад выклікам розных цяжкасцяў і небяспек, атрымалі новыя перамогі ва ўсебаковым будаўніцтве сярэднезаможнага грамадства .

За гэтыя пяць гадоў уся праца адзначылася новымі велізарнымі поспехамі. Роўна і адносна хутка ішло развіццё эканомікі. Важныя зрухі адбыліся ў плане рэформ і адкрытасці. Прыкметна павысіўся ўзровень жыцця народа. Новы крок наперад зроблены ў галіне будаўніцтва дэмакратыі і правапарадку. На новую прыступку паднялося будаўніцтва культуры. Новыя зрухі адбыліся ў сацыяльным будаўніцтве. Новая сітуацыя склалася ў абаронным і вайсковым будаўніцтве. Значна ўзмацняецца праца з Сянганам, Аамэнем і Тайванем. Новыя поспехі дасягнуты ў дыпламатычнай працы. Усебакова ўзмацнялася партыйнае будаўніцтва, адзначыў ён.

Ху Цзіньтаа далей сказаў, што праца, праведзеная за пяць папярэдніх гадоў, - важная частка ўсёй дзесяцігадовай практыкі ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства з часу 16-га з'езду партыі. За гэтыя мінулыя дзесяць гадоў мы, моцна ўхапіўшыся за перыяд важных стратэгічных шансаў у развіцці нашай краіны і добра іх выкарыстоўваючы, паспяхова адбілі цэлы шэраг сур'ёзных выклікаў і энергічна прасунулі сацыялізм з кітайскай спецыфікай на новы этап развіцця. "За гэтыя дзесяць гадоў у нас назапасіўся цэлы шэраг новых гістарычных дасягненняў, што заклала трывалы падмурак для поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, партыі трэба больш разглядаць стымуляванне сацыяльна-эканамічнага развіцця ў якасці прыярытэтнай задачы паглыбленай рэалізацыі навуковай канцэпцыі развіцця. Неабходна больш паглыблена ўвасабляць прынцып: чалавек у якасці асновы асноў падчас рэалізацыі навуковай канцэпцыі развіцця. Варта больш свядома разглядаць усебаковасць, гарманічнасць і ўстойлівасць як асноўныя патрабаванні паглыбленага ажыццяўлення навуковай канцэпцыі развіцця і больш свядома прымаць адзінае і комплекснае планаванне за карэнную метадалогію рэалізацыі навуковай канцэпцыі развіцця. -0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040