Ху Цзіньтаа падкрэсліў неабходнасць паступова і паслядоўна прасоўваць дэмакратыю ў САР Сянган і САР Аамэнь
  2012-11-08 14:44:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ху Цзіньта сёння ў першай палове дня, выступаючы з дакладам на 18-м з'ездзе КПК, адзначыў, што, строга выконваючы асноўныя законы адносна САР Сянган і САР Аамэнь, цэнтральны ўрад будзе ўдасканальваць інстытуты і механізмы іх рэалізацыі, нязменна падтрымліваць кіраўнікоў абодвух САР і іх адміністрацыю ў выкананні імі сваіх функцый на базе закона, у тым, што яны будуць весці за сабой дзеячаў ўсіх колаў Сянгана і Аамэня на развіццё эканомікі агульнымі намаганнямі, практычна і эфектыўна паляпшаць жыццё народа, паступова і паслядоўна прасоўваць дэмакратыю, стымуляваць гармонію, узаемападтрымку і паглыбляць гандлёва-эканамічныя сувязі ўнутраных раёнаў краіны з Сянганам і Аамэнем.

Ху Цзіньтаа выказаў упэўненасць, што ў суайчыннікаў з Сянгана і Аамэня хопіць мудрасці, магчымасцяў і сродкаў добра кіраваць сваімі тэрыторыямі. Больш за тое, яны абавязкова змогуць адыграць пазітыўную ролю ў дзяржаўных справах, падзяляючы з народамі краіны тую павагу і пашану, якімі карыстаюцца кітайцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040