Ху Цзіньтаа: неабходна з нязменнай цвёрдасцю ісці па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай
  2012-11-08 14:44:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 лістапада у дакладзе на 18-м з'ездзе КПК Ху Цзіньтаа адзначыў, што для поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства, паскоранага прасоўвання сацыялістычнай мадэрнізацыі і ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі неабходна з нязменнай цвёрдасцю ісці па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Шлях вызначае жыццёвасць партыі, будучыню краіны, лёс нацыі і шчасце народа.

Ху Цзіньтаа нагадаў, што ўхапіўшыся за перыяд важных стратэгічных шансаў на новым этапе ў новым стагоддзі, ЦК партыі падчас будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства працягнуў практычнае, тэарэтычнае і інстытуцыянальнае наватарства. ЦК КПК падкрэсліў неабходнасць нязменна бачыць у чалавеку аснову асноў і ажыццяўляць усебаковае, гарманічнае і ўстойлівае развіццё, выступіў з ідэяй стварэння гарманічнага сацыялістычнага грамадства, паскарэння экацывілізаванага будаўніцтва і складання агульнай схемы справы сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што дзеля заваявання перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новых гістарычных умовах неабходна трывала засвоіць асноўныя патрабаванні, ператварыўшы іх у агульныя перакананні як самой партыі, так і ўсіх народаў краіны: неабходна па-ранейшаму захоўваць становішча народа як суб'екта палітычнай дзейнасці дзяржавы, працягваць вызваляць і развіваць грамадскія прадукцыйныя сілы, працягваць прасоўваць рэформы і адкрытасць, працягваць ахоўваць сацыяльную справядлівасць, ісці па шляху ўсеагульнай заможнасці, стымуляваць сацыяльную гармонію, працягваць падтрымліваць мірнае развіццё і цвёрда трымацца партыйнага кіраўніцтва.

Ху Цзіньтаа падкрэсліў таксама, што "нам трэба цвяроза бачыць, што наша асноўная рэальнасць - тое, што мы ўсё яшчэ знаходзімся і будзем доўга знаходзіцца на пачатковай стадыі сацыялізму, - не змянілася. Засталася без зменаў галоўная супярэчнасць грамадства паміж матэрыяльна-культурнымі патрэбамі народа, якія пастаянна растуць, і адсталай грамадскай вытворчасцю. Не змяніўся і міжнародны статус Кітая як самай вялікай у свеце краіны, што развіваецца". -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040