Ху Цзіньтаа: Кітай будзе нязменна ісці па шляху мірнага развіцця
  2012-11-08 15:02:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нязменна ідучы па шляху мірнага развіцця, Кітай будзе непахісна праводзіць незалежную і самастойную мірную знешнюю палітыку, заявіў сёння Ху Цзіньтаа, выступаючы з дакладам на 18-м з'ездзе КПК. «Мы будзем з непахіснай устойлівасцю ахоўваць суверэнітэт і бяспеку дзяржавы, інтарэсы яе развіцця і ніколі не падпарадкуемся ціску звонку», – сказаў ён.

Ху Цзіньтаа паказаў, што мір і развіццё па-ранейшаму застаюцца лейтматывам нашай эпохі. Суадносіны міжнародных сіл развіваецца ў бок, спрыяльны для абароны міру ва ўсім свеце. У той жа час кітайскі лідар адзначыў, што свет усё яшчэ вельмі неспакойны. Паводле яго слоў, уплыў міжнароднага фінансавага крызісу працягваецца, узрастаюць фактары нестабільнасці і нявызначанасці ў росце сусветнай эканомікі, пагаршаецца нераўнамернасць глабальнага развіцця.

«Мы выступаем за справядлівасць, раўнапраўе, узаемадавер, талерантнасць, супрацоўніцтва і ўзаемавыгаду ў міжнародных адносінах», – сказаў Ху Цзіньтаа. Паводле яго слоў, Кітай выступае супраць дыктатуры і сілавой палітыкі і ніколі не будзе імкнуцца ні да гегемоніі, ні да экспансіі. Кітай будзе нязменна звязваць інтарэсы кітайскага народа з агульнымі інтарэсамі народаў усіх краін, прымаць больш актыўны ўдзел у міжнародных справах, адыгрываць ролю вялікай і адказнай краіны, разам і неадкладна рэагаваць на пагрозы глабальнага характару.

Ху Цзіньтаа далей адзначыў, што Кітай будзе нязменна прытрымлівацца ўзаемавыгаднай стратэгіі адкрытасці, з дапамогай паглыблення супрацоўніцтва стымуляваць інтэнсіўны, устойлівы і збалансаваны рост сусветнай эканомікі. «Кітай будзе ўзмацняць скаардынаванасць макраэканамічнай палітыкі з галоўнымі эканомікамі, пры дапамозе кансультацый ліквідаваць гандлёва-эканамічныя спрэчкі, а таксама выступаць супраць пратэкцыянізму», – дадаў ён.

Ху Цзіньтаа таксама звярнуў увагу на тое, што Кітай будзе паляпшаць і развіваць адносіны з развітымі краінамі, пашыраючы сферы супрацоўніцтва, разумна адхіляючы рознагалоссі і прасоўваючы стварэнне новага тыпу адносін паміж буйнымі дзяржавамі, якія характарызуюцца доўгім, стабільным і здаровым развіццём. Кітай будзе з нязменнай добразычлівасцю ставіцца да сумежных краін, умацоўваючы з імі адносіны дружбы і добрасуседства, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і старанна дамагацца таго, каб яны больш атрымлівалі ад такога партнёрства. Кітай будзе пашыраць супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, разам з імі ахоўваць іх законныя правы і інтарэсы, падтрымліваць іх у павелічэнні іх прадстаўнічасці і права голасу ў міжнародных справах, навечна заставацца іх надзейным сябрам і шчырым партнёрам. Кітай будзе прымаць актыўны ўдзел у шматбаковых справах, стымулюючы развіццё міжнароднага парадку і міжнародных сістэм у справядлівым і разумным напрамку. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040