У Пекіне адкрыўся 18-ы з'езд КПК
  2012-11-08 16:54:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 лістапада ў Доме народных сходаў у Пекіне адкрыўся 18-ы Усекітайскі з'езд Камуністычнай партыі Кітая. Старшыня КНР Ху Цзіньтаа выступіў з дакладам. Галоўная задача - планаванне палітычных курсаў і мерапрыемстваў КПК на бліжэйшую будучыню. У цяперашні час Камуністычная партыя Кітая стаіць перад новым выклікам. Міжнародная супольнасць надае вялікую ўвагу перспектывам развіцця кітайскай эканомікі. У выступленіі Ху Цзіньтаа растлумачыў галоўную тэму цяперашняга з'езда: кіруючыся тэорыяй Дэн Сяапіна, важнымі ідэямі" трайнога прадстаўніцтва" і навуковай канцэпцыяй развіцця, ажыццяўляючы палітыку рэформаў і адкрытасці, рухацца наперад па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай і змагацца за стварэнне і ўмацаванне сярэднезаможнага грамадства.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што ў адпаведнасці з рэаліямі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і задачамі будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства трэба ўсяляк выконваць новае патрабаванне: забяспечваць устойлівае і здаровае развіццё эканомікі. За кошт сур'ёзных зрухаў у трансфармацыі мадэлі эканамічнага развіцця і на аснове прыкметнага павышэння яго раўнамернасці, гарманічнасці і ўстойлівасці падвоіць ВУП і даходы гарадскога і сельскага насельніцтва ў параўнанні з 2010 годам. Бесперапынна пашыраць народную дэмакратыю, прыкметна нарошчваць мяккую сілу ў асобе культуры, усяляк падымаць жыццёвы ўзровень народа, дамагацца важных зрухаў у стварэнні рэсурсаэканомнага грамадства, прыязнага да навакольнага асяроддзя.

У дакладзе Ху Цзіньтаа падкрэсліў, што ажыццяўленне навуковай канцэпцыі развіцця будзе мець велізарнае гістарычнае значэнне для захавання і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таму гэтая канцэпцыя павінна пранізваць сабой увесь працэс мадэрнізацыі краіны.

У дакладзе гаворыцца, што ў будучым Кітаю неабходна ўсебакова паглыбляць рэформу эканамічнай сістэмы, ажыццяўляць стратэгію стымулявання развіцця пры дапамозе інавацыі, прасоўваць стратэгічнае ўрэгуляванне эканамічнай структуры, стымуляваць інтэгрыраванае развіццё ў сельскай гаспадарцы, усебакова павышаць узровень эканомікі адкрытага тыпу.

У дакладзе падкрэслена, што важна без усялякіх ваганняў умацоўваць і развіваць грамадскі сектар эканомікі, заахвочваць большае ўкладанне дзяржкапіталу ў важныя галіны і ключавыя сферы, якія датычацца нацыянальнай бяспекі і камандных вышынь народнай гаспадаркі, без усялякіх ваганняў заахвочваць, падтрымліваць і арыентаваць развіццё неграмадскага сектара эканомікі, забяспечваць усім эканамічным сектарам раўнапраўны законны доступ да фактараў вытворчасці, магчымасць на роўных пачатках уключацца ў рынкавую канкурэнцыю і аднолькава знаходзіцца пад аховай закона, аздараўляць сучасную рынкавую сістэму, паскараць рэфармаванне фінансава-падатковай сістэмы, паглыбляючы рэформу фінансава-банкаўскай сістэмы, удасканальваць фінансавы кантроль і кіраванне, прасоўваць інавацыю ў фінансавай сферы, падтрымліваць стабільнасць фінансаў.

Ху Цзіньтаа падкрэсліў важнасць кіравання дзяржавай па законе, неабходнасць удасканальваць прававую сістэму з кітайскай спецыфікай, працягваць паглыбляць рэформу сістэмы правасуддзя. Што тычыцца знешняй палітыкі краіны, Ху Цзіньтаа сказаў, што Кітай будзе паляпшаць і развіваць адносіны з развітымі дзяржавамі, пашыраючы сферу супрацоўніцтва, разумна ўхіляючы рознагалоссі і прасоўваючы стварэнне новага тыпу адносін паміж буйнымі дзяржавамі, якія характарызуюцца доўгім, стабільным і здаровым развіццём. Кітай будзе з нязменнай добразычлівасцю і па-партнёрску ставіцца да сумежных краін, умацоўваючы з імі адносіны дружбы і добрасуседства, паглыбляючы ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040