Сі Цзіньпін: тэма 18-га з'езда КПК вызначае шлях і мэты партыі
  2012-11-09 09:49:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэма 18-га Усекітайскага з'езда КПК – «Высока трымаць сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, прытрымлівацца тэорыі Дэн Сяапіна, важных ідэй «трайнога прадстаўніцтва» і канцэпцыі навуковага развіцця, разняволіць мысленне, праводзіць палітыку рэформ і адкрытасці, назапашваць сілы, пераадольваць цяжкасці, цвёрда ісці па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай, імкнуцца да завяршэння будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах» – відавочна вызначае шлях і мэты партыі, адзначыў Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з дэлегатамі з'езда з Шанхая. Яна заснавана на поўным разуменні існуючых умоў у свеце, у краіне і партыі, новых патрабаванняў нацыянальнага развіцця і новых чаканняў народа. Яна цесна звязана з агульным планам садзейнічання эканамічнаму, палітычнаму, культурнаму, сацыяльнаму і экалагічнаму прагрэсу, паведаміў Сі Цзіньпін.

Даклад Ху Цзіньтаа ад імя ЦК КПК 17-га склікання ўвабраў усю партыйную мудрасць і цалкам задзейнічаў дэмакратыю, адзначыў Сі Цзіньпін.

Даклад з'яўляецца ясным, глыбокім, прагматычным і поўным, ён стане палітычным маніфестам і праграмай дзеянняў, каб дамагчыся чарговай перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новых умовах.

Дэлегаты з Шанхая выказаліся ў падтрымку даклада Ху Цзіньтаа. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040