Хэ Гацян заклікаў да ўзмацнення жорсткасці барацьбы супраць карупцыі
  2012-11-09 11:09:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Хэ Гацян у чацвер заклікаў членаў Камуністычнай партыі Кітая / КПК / непахісна змагацца з карупцыяй.

З такім заклікам ён выступіў падчас удзелу ў дыскусіі дэлегацыі прав. Фуцзянь па дакладзе Ху Цзіньтаа на 18-м з'ездзе КПК.

Хэ Гацян адзначыў, што КПК будзе прасоўваць наперад інстытуцыянальнае будаўніцтва для таго, каб пакараць карупцыю жалезнай рукой. "Неабходна прыкласці намаганні да прыняцця рашучых мер па барацьбе з карупцыяй, якая непасрэдна ўплывае на жыццё насельніцтва", - падкрэсліў ён.

Як адзначыў Хэ Гацян, барацьба супраць карупцыі і садзейнічанне фарміраванню сумленнага і непадкупнага апарата з'яўляюцца важнай часткай партыйнай і дзяржаўнай працы, а таксама важнай гарантыяй для адстойвання і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

Назваўшы даклад Ху Цзіньтаа ўвасабленнем рашучасці і ўпэўненасці партыі ў вядзенні ўсяго народа па сацыялістычным шляху, Хэ Гацян адзначыў, што ў ім адлюстроўваюцца воля партыі і спадзяванні народа.

Сутнасць гэтага даклада палягае ў тым, каб высока несці вялікі сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, бесперапынна ўдасканальваць сацыялістычную сістэму і тэорыю і ўпарта змагацца за поўную пабудову сярэднезаможнага грамадства, сказаў ён, дадаўшы, што даклад з'яўляецца палітычнай праграмай, па якой кітайскі народ будзе атрымліваць новыя перамогі ў новых гістарычных умовах. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040