Замежныя лідары і партыі павіншавалі КНР з адкрыццём 18-га з'езда КПК
  2012-11-09 16:11:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія дні замежныя лідары і партыі накіравалі кітайскаму кіраўніцтву вялікую колькасць віншавальных тэлеграм у сувязі з адкрыццём 18-га з'езда Камуністычнай партыі Кітая.

Старшыня Народна-дэмакратычнай партыі «Нур Атан», прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у сваім пасланні заявіў: «Кітай пад кіраўніцтвам КПК дасягнуў вялікіх поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва. Назапашаны партыяй вопыт і яе магутны кадравы патэнцыял спрыяе дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны на шляху пабудовы гарманічнага грамадства на аснове канцэпцыі навуковага развіцця».

Паводле слоў Н.Назарбаева, дынамічнае ўмацаванне ўстаноўленых паміж Казахстанам і Кітаем адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства – яркае сведчанне добрасуседства, дружбы і ўзаемадаверу паміж краінамі.

Старшыня Народна-дэмакратычнай партыі Таджыкістана, прэзідэнт краіны Эмамалі Рахмон у сваёй віншавальнай тэлеграме адзначыў: «Упэўнены, што і гэты форум кітайскіх камуністаў стане яшчэ адным сур'ёзным этапам на шляху далейшага ўмацавання існуючых трывалых пазіцый партыі як унутры краіны, так і за яе межамі».

Лідар Таджыкістана адзначыў, што міжпартыйны дыялог выступае важным фактарам умацавання эканамічнага, палітычнага і іншых форм супрацоўніцтва двух бакоў. Ён таксама выказаў задавальненне высокім узроўнем кантактаў, якія склаліся паміж дзвюма краінамі, і шчырую зацікаўленасць у далейшым паглыбленні таджыкістанска-кітайскага шматпланавага супрацоўніцтва.

Старшыня Партыі рэгіёнаў, прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у віншавальнай тэлеграме заявіў, што гэты з'езд павінен вызначыць далейшыя напрамкі развіцця Кітая. «Менавіта таму рашэнні, якія прыме з'езд, будуць мець вельмі важнае значэнне не толькі для Кітая, але і для сусветнай садружнасці ў цэлым», – падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада. На яго думку, нястомная праца грамадзян Кітая вывела краіну на небывала высокі ўзровень.

Старшыня кыргызстанскай сацыялістычнай партыі «Ата-Мекен» Амурбек Тэкібаеў у сваім пасланні сказаў, што гэты з'езд КПК адзначыць сабой не толькі важную вяху ў гісторыі кітайскага народа, але і будзе мець важнае міжнароднае значэнне. «Выказваем упэўненасць, што новае кіраўніцтва КПК, якое будзе абрана па выніках работы з'езда, будзе і далей працягваць курс на развіццё і падтрыманне сяброўскіх, добрасуседскіх адносін з усімі краінамі свету і рэалізуе стратэгічныя мэты КПК аб ператварэнні Кітая да сярэдзіны XXI стагоддзя ў заможную, магутную, дэмакратычную сацыялістычную краіну». - Р -

 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040