КПК надае прыярытэтную ўвагу ўдасканаленню інстытуцыйнай сістэмы і павышэнню навукова абгрунтаванага кіруючага ўзроўню
  2012-11-10 09:54:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Зараз у Пекіне праходзіць 18-й Усекітайскага з'езда КПК. Генеральны сакратар ЦК КПК Ху Цзіньтаа ў сваім дакладзе на з'ездзе надаў асаблівую ўвагу пытанням, звязаным з узмацненнем ўнутрыпартыйнага будаўніцтва. У прыватнасці, ён шмат разоў згадаў пра праблему ўдасканалення інстытуцыянальнай сістэмы. Каментуючы гэтыя палажэнні дакладу, намеснік кіраўніка Аддзела ЦК КПК па арганізацыйнай працы Ван Цзінцін на днях заявіў, што КПК гатова да ўзмацнення інстытуцыянальнага ўдасканалення ў мэтах павышэння навукова абгрунтаванага кіруючага ўзроўню КПК ў розных сферах грамадскага жыцця.

У цяперашні час у шэрагах КПК -- больш за 80 млн. членаў, гэта найбуйнейшая ў свеце кіруючая партыя, КПК вядучая сіла ў ажыццяўленні курсу сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Якім жа чынам камуністы могуць узяць на сябе ўсю паўнату адказнасці за развіццё краіны? У адказ на гэтае пытанне, Ван Цзінцін прызнаў, што КПК стаіць перад многімі сур'ёзнымі выпрабаваннямі.

У дакладзе на 18-м з'ездзе адзначаецца, што далейшае ўзмацненне інстытуцыянальнага будаўніцтва КПК-прыярытэт у рабоце Партыі падчас вырашэння бягучых выклікаў і супярэчнасцяў. З гэтым таксама звязаны пытанне паглыблення рэформы кадравай сістэмы. У дакладзе на 18-м з'ездзе КПК Ху Цзіньтаа асабліва падкрэсліў неабходнасць паглыбляць рэформу кадравай сістэмы, стварыць асноўныя сілы дзяржслужачых, надзеленых якасцямі высокага прафесіяналізму.

Ван Цзінцін падкрэсліў важнасць шырокай сацыяльнай базы для ўмацавання інстытуцыянальнага будаўніцтва КПК. Ён адзначыў неабходнасцт рэалізацыі прынцыпу "чалавек - аснова асноў», бо цеснае ўзаемадзеянне КПК з народам - самая важная палітычная перавага КПК.

Ван Цзінцін падкрэсліў аб неабходнасці рашучай і непахіснай барацьбы з карупцыяй, на яго думку, гэта важны аспект партыйнага будаўніцтва КПК. У будучыні КПК працягне ўсебакова спрыяць стварэнню сістэмы спагнанняў і прадухілення карупцыі, каб усе кадравыя работнікі былі сумленныя і справядлівыя.

Адносна сумненняў замежных СМІ з нагоды нарошчвання партыйных інстытутаў на прадпрыемствах недзяржаўнай і калектыўнай формаў уласнасці, Ван Цзінцін адзначыў, што развіццё партыйных інстытутаў на прадпрыемствах адпавядае дзеючаму заканадаўству КНР. Стварэнне і развіццё партыйных інстытутаў гуртуе работнікаў прадпрыемства, дапамагае ім зразумець палітычны курс і кірунак развіцця краіны, спрыяе вырашэнню супярэчнасцяў унутры прадпрыемства. Таму стварэнне і развіццё партыйных інстытутаў на прадпрыемствах атрымалі вялікую падтрымку работнікаў.

Паводле інфармацыі, у Кітаі на базе 983 тыс. кампаній недзяржаўнай і калектыўнай уласнасці створаны партыйныя арганізацыі, сярод іх 47 тыс. прадпрыемстваў, заснаваных на замежным капітале. На думку Ван Цзінціна, пасля 18-га з'езда КПК партыйныя арганізацыі будуць выконваць свае абавязкі, каб як мага лепш спрыяць развіццю прадпрыемстваў і інтарэсам работнікаў.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040