Міжнародная супольнасць пазітыўна ацэньвае даклад на 18-м Усекітайскім з'ездзе КПК
  2012-11-10 15:04:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18-й Усекітайскі з'езд КПК прыцягнуў увагу ва ўсім свеце, міжнародная супольнасць пазітыўна ацаніла даклад Ху Цзіньтаа на з'ездзе. Замежная грамадскасць лічыць, што даклад на 18-м з'ездзе КПК вызначыў курс кітайскага развіцця на будучыню, што ён акажа глыбокае ўздзеянне не толькі на развіццё і ўмацаванне Кітая, але і на развіццё ва ўсім свеце.

Кіраўнік парламента Даніі Могенс Люкетофт 8 лістапада, у эксклюзіўным інтэрв'ю адзначыў, што ён ухваляе зроблены Ху Цзіньтаа даклад на 18-м з'ездзе КПК. На яго думку, пасля партыйнага з'езду кітайскае грамадства стане яшчэ больш адкрытым, і Кітай стане адыгрываць яшчэ больш важную ролю на сусветнай арэне.

Бразільскі эксперт па праблемах Кітая Карлас Траварас сказаў у інтэрв'ю, што ў дакладзе на 18-м з'ездзе КПК пастаўлены задачы па павелічэнні да 2020 годзе ВУП і даходаў гарадскіх і сельскіх жыхароў у два разы ў параўнанні з 2010 годам; сцвярджаецца неабходнасць руху па шляху палітычнага развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таксама прасоўвання рэформаў палітычнай сістэмы, бесперапыннага пашырэння народнай дэмакратыі; падкрэсліваецца неабходнасць рашучай і непахіснай барацьбы з карупцыяй, усебаковага развіцця сістэмы кіравання краінай на аснове вяршэнства закона. Гэта мае ключавую важнасць для рэалізацыі ў Кітаі ўстойлівага эканамічнага развіцця, павышэння ўзроўню жыцця народа, забеспячэння сацыяльнай стабільнасці і гармоніі, а таксама "чысціні" ўрада. Калі будзе працягнуты рух у адпаведнасці з курсам 18-га з'езда КПК, Кітай яшчэ лепш будзе развівацца.

Прафесар міжнароднай эканомікі ў італьянскім універсітэце "Луіс" Стэфана Манзоці ў эксклюзіўным інтэрв'ю кар. Сіньхуа канстатаваў, што ў дакладзе на 18-м з'ездзе КПК была пастаўлена задача па падваенні да 2020 годзе ВУП і даходаў гарадскіх і сельскіх жыхароў у параўнанні з 2010 годам. Гэта ўнясе каласальны ўклад у рост сусветнай эканомікі.

"Стабільны і ўстойлівы рост кітайскай эканомікі ў будучыні падштурхне эканамічнае развіццё суседніх краін і, такім чынам, зробіць важны ўклад у развіццё глабальнай эканомікі. Калі ўдасца рэалізаваць гэтыя задачы развіцця, то ўнутранае спажыванне, аб якім Кітай шматкроць казаў раней, надзвычай узрасце", - - сказаў ён.

Брытанская "Файнэншл таймс" паведаміла на сваім сайце, што ў дакладзе на 18-м з'ездзе КПК выкладзены новыя мэты для эканомікі. Эканамісты сцвярджаюць, што гэтыя эканамічныя задачы могуць быць лёгка рэалізаваны, паколькі гэта азначае, што сярэднегадавы рост павінен складаць 7 працэнтаў.

Агенцтва Асашыэйтэд Прэс паведаміла, што Ху Цзіньтаа падчас дакладу на 18-м з'ездзе КПК адзначыў, што барацьба з карупцыяй па-ранейшаму застаецца сур'ёзным выклікам для КПК. У паведамленні таксама сцвярджаецца, што для многіх кітайцаў зараз Кітай перажывае пераломны момант. Мадэль эканамічнага росту, за якую выступае кітайскі ўрад, дазволіла сотням мільёнаў насельніцтва вырвацца з беднасці, а Кітаю стаць буйной сусветнай эканомікай, аднак ва ўмовах рэцэсіі глабальнай эканомікі гэтая мадэль развіцця сутыкаецца з выклікам.

Амерыканская газета "Вашынгтон пост" адзначыла, што Ху Цзіньтаа, кажучы ў дакладзе на 18-м з'ездзе КПК аб барацьбе з карупцыяй, выкарыстаў жорсткую рыторыку і падкрэсліў важнасць умацавання сістэмы праверкі ўнутрыпартыйнай дысцыпліны.

Малайзійская газета "Сінчжоу жыбаа" ў апублікаваным перадавым артыкуле паведаміла, што ў дакладзе Ху Цзіньтаа падсумаваў поспехі і вопыт КПК за перыяд пасля 16-га і 17-га з'ездаў, а таксама азначыў план кіравання краінай на наступныя 5-10 гадоў. У артыкуле сцвярджаецца, што 18-ы з'езд КПК з'яўляецца надзвычай важнай вяхой у ходзе кітайскага развіцця, у наступным дзесяцігоддзі новыя кітайскія лідары нададуць жыццёвыя сілы кітайскай эканоміцы, пад іх кіраўніцтвам Кітай працягне адыгрываць важную ролю ў міжнароднай супольнасці ў якасці актыўнай і адказнай дзяржавы, удзельнічаць у сумесным супрацьстаянні глабальным выклікам.

Самая шматтыражная англамоўная газета Малайзіі "Нью Стрэйтс Таймс" паведаміла, што Ху Цзіньтаа ў сваім дакладзе надаў даволі шмат увагі выкладу пазіцыі КПК па барацьбе з карупцыяй, а таксама пацвердзіў цалкам нецярпімае стаўленне ЦК КПК да хабарніцтва і карупцыі. У паведамленні ўхваляецца рашучасць КПК непасрэдна займацца праблемай карупцыі.

Найбуйнейшая газета Бразіліі "Фолха дэ Сан-Паўлу" паведаміла, што ў дакладзе на 18-м з'ездзе КПК быў абмаляваны план будаўніцтва ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства ў наступныя 7 гадоў. Падчас гэтага працэсу ў Кітая наперадзе шмат пытанняў для вырашэння, неабходна пераадолець праблемы дысбалансу і няўстойлівасці развіцця, ліквідаваць сістэмныя перашкоды на шляху навуковага развіцця.

Галоўная газета Францыі "Эко" паведаміла, што заходнія назіральнікі звярнулі ўвагу на два моманты ў дакладзе Ху Цзіньтаа на 18-м з'ездзе КПК: па-першае, на тое, што была падкрэслена неабходнасць барацьбы з карупцыяй; па-другое, на неабходнасць удасканалення дэмакратычнай сістэмы на нізавым узроўні, каб народ карыстаўся вялікімі дэмакратычнымі правамі.

Найбуйнейшая газета Калумбіі "Т'емпа" у артыкуле ў сваёй электроннай версіі ўчора паведаміла, што Ху Цзіньтаа ў дакладзе адзначыў перавагі і выклікі, якія сустракаюцца ў кітайскай рынкавай эканоміцы, што пасля 18-га з'езда КПК Кітай паскорыць пераўтварэнне эканамічнай мадэлі.

Нарвежскае інфармацыйнае агенцтва і іншыя вядучыя СМІ Нарвегіі паведамілі са спасылкай на даклад Ху Цзіньтаа на цырымоніі адкрыцця 18-га з'езда КПК, што Кітай працягне прытрымлівацца эканамічных і палітычных рэформаў, у дакладзе таксама змяшчалася строгая перасцярога па пытанні карупцыі.

Сінгапурская газета "Ляньхэ цзаабаа" паведаміла, што Ху Цзіньтаа ў сваім дакладзе абмаляваў панарамны план шляху кітайскага развіцця на наступныя 5 гадоў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040