Вядучыя палітыкі і партыйныя лідары розных краін павіншавалі Кітай з правядзеннем 18-га з'езда КПК
  2012-11-11 10:33:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вядучыя палітыкі і партыйныя лідары Беларусі, Расіі, Казахстана, Індыі і Лівана накіравалі на адрас кіраўніцтва КНР пасланні, у якіх горача павіншавалі з правядзеннем 18-га з'езда КПК.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Кабякоў у сваёй тэлеграме адзначыў, што пад мудрым кіраўніцтвам КПК і яе Цэнтральнага камітэта Кітай у гістарычна кароткі тэрмін атрымаў выдатныя дасягненні ва ўсіх галінах, стаў паспяховай дзяржавай, якая адыгрывае вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і эканоміцы. 18-ы з'езд КПК – вельмі значная для КНР падзея. А.Кабякоў перакананы, што вынікі з'езда будуць спрыяць дынамічнаму развіццю адносін беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства.

Старшыня партыі «Справядлівая Расія» Мікалай Левічаў ў сваім пасланні адзначыў, што 18-ы з'езд КПК – гістарычная падзея ў жыцці Камуністычнай партыі Кітая і ўсяго кітайскага народа. КПК вядзе кітайскі народ па шляху мадэрнізацыі дзяржавы, палітычнай і сацыяльнай сферы, каб дасягнуць працвітання кітайскага грамадства.

Таксама і Вышэйшы савет Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі ў сваім пасланні адзначыў, што КНР дэманструе высокія паказчыкі развіцця ў грамадскім і прыватным сектарах народнай гаспадаркі, што забяспечваюць стабільнасць і росквіт дзяржавы. Поспехі Кітая ва ўнутранай і знешняй палітыцы за апошнія дзесяцігоддзі ўмацавалі пазіцыі КПК як кіруючай сілы ў краіне. Гэта спрыяльна адбіваецца на расійска-кітайскіх адносінах стратэгічнага партнёрства.

Цэнтральны камітэт Камуністычнай Народнай партыі Казахстана ў сваім пасланні адзначыў, што поспехі эканамічнага развіцця Кітая, сусветнае прызнанне сацыяльна-палітычнага курсу Кампартыі Кітая стала яркім сведчаннем правільнасці марксісцка-ленінскай навуковай думкі. Прагрэсіўная грамадскасць свету звязвае дасягненні КПК з развіццём сацыяльнага прагрэсу на нашай планеце.

Кампартыя Індыі ў сваёй тэлеграме адзначыла, што 18-ы з'езд КПК будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню і развіццю сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Міжпартыйныя брацкія адносіны будуць бесперапынна ўмацоўвацца, уносячы ўклад у развіццё сувязяў паміж народамі дзвюх краін.

Старшыня Прагрэсіўна-сацыялістычнай партыі Лівана Валід Джумблат адзначыў, што з'езд праходзіць на фоне велізарных поспехаў, дасягнутых КПК. Усе гэтыя дасягненні ўмацоўваюць ролю Кітая як сусветнай прагрэсіўнай сілы. Народы розных краін спадзяюцца, што Кітай дасягне яшчэ большых поспехаў і стане прыкладам для пераймання. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040