На 18-м з'ездзе КПК вызначаны парадак абрання кандыдатаў у вышэйшыя партыйныя органы
  2012-11-11 12:54:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў пад старшынствам Ху Цзіньтаа адбылося другое пасяджэнне Прэзідыума 18-га з'езда КПК, на якім быў зацверджаны парадак абрання кандыдатаў у вышэйшыя партыйныя органы.

Адказны сакратар з'езда Сі Цзіньпін даў тлумачэнні па прапанаваных спісах кандыдатаў. Пасля галасавання гэтыя спісы перададуць на разгляд дэлегацый.

На пасяджэнні ўхвалены спіс членаў рэвізійнай камісіі і галоўнай рэвізійнай камісіі, які будзе пададзены на разгляд і зацвярджэнне падчас афіцыйнага галасавання.

На пасяджэнні прынята рашэнне распаўсюдзіць сярод дэлегатаў з'езда для абмеркавання праекты пастаноў па дакладзе ЦК КПК 17-га склікання, па дакладзе пра работу Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 17-га склікання і па пытанні аб унясенні змяненняў у Статут КПК. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040