Дасягненне сярэднезаможнага грамадства ў Кітаі акажа пазітыўны ўплыў на ўвесь свет
  2012-11-11 15:56:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На 18-м з'ездзе КПК пастаўлена грандыёзная мэта аб завяршэнні будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства да 2020 года.

Віцэ-прэзідэнт фондавай біржы Таронта Енгада Чад адзначыў, што ў перспектыве кіраўніцтва КПК прыме шэраг эфектыўных мер па паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва, што дасць магчымасць пашырыць маштабы сярэдняга класа. Дзякуючы гэтаму ўзрастуць спажывецкі попыт і спажыванне ў Кітаі, у чым вельмі зацікаўлены глабальны гандаль.

Кіраўніцтва КПК паставіла мэту да 2020 года падвоіць ВУП і даходы гарадскога і сельскага насельніцтва, трансфармаваць спосаб эканамічнага развіцця і ўмацаваць збалансаванасць і ўстойлівасць сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Навуковы супрацоўнік Інстытута Хувера Стенфардскага ўніверсітэта Вільям Лартэр Ліў адзначыў, што галоўная задача для пабудовы сярэднезаможнага грамадства – устойлівае рэфармаванне эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сферы. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040