Новыя афіцэры вярхоўнага камандавання НВАК выказалі прыхільнасць КПК і вайсковай мадэрнізацыі
  2012-11-12 11:12:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Атрымаўшыя днямі новыя прызначэнні чатыры афіцэры вярхоўнага камандавання НВАК выказалі прыхільнасць КПК і вайсковай мадэрнізацыі падчас свайго першага выступлення на 18-м Усекітайскім з'ездзе КПК.

Начальнік Генеральнага штаба НВАК Фан Фэнхуэй, начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення НВАК Чжан Ян, начальнік Галоўнага ўпраўлення тылу НВАК Чжаа Кэшы і начальнік Галоўнага ўпраўлення ўзбраення і ваеннай тэхнікі НВАК Чжан Юся ўхвалілі даклад Ху Цзіньтаа.

Генералы паабяцалі рашуча абараняць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць Кітая, паскорыць даследаванні і распрацоўку высокатэхналагічных ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі. Яны адзначылі, што ўсе салдаты і афіцэры НВАК будуць захоўваць вернасць КПК і строга выконваць заклікі партыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040