У горадзе Чжухай адкрыўся 9-ы Кітайскі міжнародны авіясалон "Аэрашоу Чайна-2012"
  2012-11-13 14:55:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў горадзе Чжухай правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) адкрыўся 9-ы Кітайскі міжнародны авіясалон "Аэрашоу Чайна-2012", у якім бяруць удзел прадстаўнікі 39 краін і рэгіёнаў свету. Усяго на кірмашы прадстаўлена 114 лятальных апаратаў, 650 кампаній і прадпрыемстваў.

Паводле звестак арганізатараў, на гэтым шоу наведвальнікі пабачаць знішчальнікі, верталёты, пасажырскія і службовыя самалёты, самалёты-амфібіі, а таксама найноўшыя распрацоўкі сусветнай авіяіндустрыі. Будзе прадстаўлена вялікая колькасць самалётаў малой авіяцыі агульнага прызначэння, у тым ліку, рэгіянальны пасажырскі лайнер "Сіньчжоу-600", створаны Кітайскай карпарацыяй авіяцыйнай прамысловасці, рэгіянальны самалёт ARJ-21 ад Кітайскай карпарацыі камерцыйных самалётаў, а таксама прадукцыя сусветных лідараў авіяцыі агульнага прызначэння.

ВПС Народна-вызваленчай арміі Кітая на гэты раз прадэманструюць у Чжухаі шэраг ваеннай авіяцыйнай тэхнікі, у прыватнасці, знішчальнікі, самалёт-запраўшчык, самалёт ранняга выяўлення і папярэджання і ваенныя верталёты.

У касмічным павільёне салона наведвальнікі змогуць азнаёміцца са спускальным апаратам касмічнага карабля "Шэньчжоу-9". Сярод ганаровых гасцей – касманаўты Ян Лівэй, Цзін Хайпэн, Лю Ван і Лю Ян.

Паводле прагнозу арганізатараў, колькасць наведвальнікаў авіясалона можа дасягнуць 400 тыс. чалавек. Кітайскі міжнародны авіясалон "Аэрашоу Чайна" праходзіць з 1996 года ў Чжухаі раз у два гады. Для замежных кампаній гэта выдатная дзелавая пляцоўка, якая дазваляе знайсці новых пакупнікоў і партнёраў. Толькі на папярэдняй выставе былі заключаны здзелкі і пагадненні на суму каля 9,3 млрд. долараў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040