Курс юаня да долара дасягнуў рэкорднага паказчыка
  2012-11-13 15:15:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Курс юаня да долара, які расце на працягу ўжо 6 працоўных дзён, падняўся сёння да рэкорднай адзнакі ў 6,2891 юаня за долар. У параўнанні з папярэднім гандлёвым днём, калі ён складаў 6,2920 юаня за долар, адбылося павелічэнне на 29 базісных пунктаў.

Як паказваюць апошнія даныя Кітайскага цэнтра валютных здзелак, на міжбанкаўскім валютным рынку краіны курс юаня ў адносінах да іншых асноўных валют сёння склаў: 7,9887 юаня за еўра, 7,8874 юаня за 100 ен, 9,9777 юаня за фунт стэрлінгаў, 6,5495 юаня за аўстралійскі долар, 6,2882 юаня за канадскі долар.

Рост курсу юаня да амерыканскага долара аналітыкі звязваюць з тым, што Грэцыя не можа адразу атрымаць крэдыт па выніках савета Еўрагрупы. Пры гэтым, стабілізацыя эканамічнай сітуацыі ў Кітаі спрыяла далейшай аптымізацыі структуры крэдытавання ў кастрычніку, назіралася прыкметнае павелічэнне маштабу грамадскай акумуляцыі грашовых сродкаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040