Прадстаўнікі замежных краін звярнулі ўвагу на актыўную рэалізацыю Кітаем канцэпцый развіцця, якія абапіраюцца на навуковы падыход
  2012-11-13 16:10:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас правядзення 18-га з'езда КПК прадстаўнікі розных колаў грамадскасці замежных краін падкрэслілі, што яны звяртаюць вялікую ўвагу на працэс усебаковай актыўнай рэалізацыі Кітаем канцэпцый развіцця, якія абапіраюцца на навуковы падыход, адзначыўшы, што вопыт у гэтым напрамку мае вельмі важнае значэнне для далейшага развіцця Кітая і можа быць узяты на ўзбраенне іншымі краінамі, якія развіваюцца. Пра гэта паведамілі акрэдытаваныя за мяжой карэспандэнты агенцтва "Сіньхуа".

Старшыня Асацыяцыі ланкійска-кітайскага сацыяльнага і культурнага супрацоўніцтва Індрананда Абіўсекра патлумачыў, што на працягу апошніх 10 гадоў КПК сутыкалася з праблемамі дзяржаўнага кіравання. Улічваючы сітуацыю, партыя вылучыла новыя канцэпцыі кіравання, распрацавала новую палітыку, у аснове якой ляжыць канцэпцыя развіцця, якая абапіраецца на навуковы падыход. І.Абіўсекра паказаў, што на працягу 10 гадоў працэс эканамічнага развіцця Кітая прыцягвае да сябе ўвагу ўсяго свету. Пад кіраўніцтвам КПК Кітай ажыццяўляе раўнамернае развіццё горада і вёскі, эканомікі і грамадства, чалавека і прыроды, прадпрымаючы актыўныя намаганні, накіраваныя на ажыццяўленне рэформ і ўзмацненне ступені адкрытасці краіны. Дзякуючы актывізацыі працэсу развіцця быў не толькі павышаны ўзровень жыцця насельніцтва Кітая – каштоўны ўклад зроблены ва ўзмацненне росквіту ўсёй планеты. Забяспечыўшы працэс паспяховага развіцця сваёй эканомікі, Кітай таксама працягнуў руку дапамогі іншым краінам, тым самым зрабіўшы істотны ўклад у працэс мірнага развіцця свету.

Эканаміст з Кеніі Герышон Ікіяра паведаміў, што падчас 18-га з'езда КПК канцэпцыя развіцця на навуковай аснове была перанесена на новы тэарэтычны ўзровень і мае асноватворнае значэнне ў дачыненні да далейшых рашэнняў КПК, што для партыі з'яўляецца надзвычай важным. Дзякуючы канцэпцыі развіцця на навуковай аснове, падчас прыняцця любых урадавых рашэнняў інтарэсам народа надаецца прыярытэтная ўвага, усе пытанні вырашаюцца з пункту гледжання аб'ектыўнай рэальнасці. Падобная тэорыя таксама дае прастору для развіцця інавацый.

Навуковы супрацоўнік Стэнфардскага ўніверсітэта Дональд Льюіс адзначыў, што, дзякуючы прыхільнасці канцэпцыі развіцця на навуковай аснове, пад кіраўніцтвам КПК Кітай бесперапынна рухаецца наперад. КПК у прыватнасці і КНР у цэлым прытрымліваюцца канцэпцыі развіцця на навуковай аснове, якая абапіраецца ў працэсе сацыяльна-эканамічнага развіцця на пазіцыю "чалавек вышэй за ўсё", паспяхова рэалізуючы яе ва ўмовах сучаснага перыяду гісторыі. Такая пазіцыя азначае, што паступальнаму развіццю, дасягненню запланаваных мэт забеспячэння грамадскага дабрабыту ўсяго насельніцтва, пашырэнню асноў дэмакратыі і праблемам навакольнага асяроддзя павінна надавацца асаблівая ўвага. У сувязі з гэтым, канцэпцыя развіцця на навуковай аснове мае вельмі важнае значэнне для будучыні гарманічнага развіцця Кітая.

Былы Генеральны сакратар Нацыянальнага савета Камуністычнай партыі Індыі Ардхенду Бхушан Бардхан падкрэсліў, што канцэпцыя развіцця на навуковай аснове – важная тэорыя, дзякуючы якой у Кітаі ажыццяўляецца будаўніцтва сацыялізму. Гэта тэорыя абапіраецца на сапраўдныя фактары аб'ектыўнай рэчаіснасці, яна адыграла значную ролю ў дасягненні Кітаем велізарных поспехаў на працягу мінулых 10 гадоў і можа быць запазычана як Індыяй, так і іншымі краінамі, якія развіваюцца.

Генеральны дырэктар Японска-кітайскага таварыства Шынічыра Шыранішы заявіў, што КПК надае вялікую ўвагу не толькі эканамічнаму росту, але таксама цвёрда прытрымліваецца палітыкі, дзякуючы якой Кітай мае магчымасць забяспечыць сабе доўгатэрміновасць і гарманічнасць працэсу развіцця, які абапіраецца на перспектывы навуковага падыходу як да праблемы росту, так і да пытання далейшага ажыццяўлення праводзімых у краіне рэформ. Прадстаўнік Японіі таксама звярнуў увагу на тое, што падобная пазіцыя КПК істотным чынам спрыяе падтрыманню стабільнасці і забеспячэнню працэсу развіцця як Азіі, так і ўсяго свету.

Прэзідэнт Асацыяцыі малазійска-кітайскай дружбы Маджыб Ахмад Хан падкрэсліў, што асаблівая ўвага, якая надаецца павелічэнню ВУП на першапачатковай стадыі развіцця, з'яўляецца вельмі важным крокам КПК і кітайскага ўрада.

Старэйшы член ЦК Кампартыі В'етнама Фам Ван Лін заявіў, што ў якасці аднаго з галоўных фактараў, дзякуючы якому Кітай змог дамагчыся такіх поспехаў, варта разглядаць навуковыя падыходы КПК і кітайскага ўрада да праблемы росту, на аснове чаго ў краіне распрацоўвалася палітыка эканамічных трансфармацый, адбывалася актывізацыя працэсу эканамічных рэформ і развіцця. Яшчэ адным важным фактарам з'яўляецца тое, што Кітай змог стварыць вельмі добрую тэарэтычную аснову, якая ў належнай меры ўлічвае ўмовы, пры якіх у КНР адбываецца працэс развіцця.

Дырэктар іспанскай Акадэміі міжнародных адносін Хуліа Рыас лічыць, што Кітай стаў другой па велічыні эканомікай у свеце. Пабудова гарманічнага грамадства і рэалізацыя навуковай канцэпцыі развіцця ўзаемазвязаны. Сучасны Кітай не проста надае ўвагу пытанням эканамічнага развіцця – Кітай стварае ўмовы для пабудовы такога грамадства, якое будзе мець у сваім распараджэнні значны запас матэрыяльных каштоўнасцяў і будзе здольнае рэагаваць на тыя цяжкасці, якія ўзнікаюць перад краінай.

Інданэзійская газета "Інтэрнэшнл Дэйл" у перадавіцы адзначае, што ў дакладзе 18-га з'езда КПК падкрэсліваецца важнасць навуковай канцэпцыі развіцця, ідэя якой заключаецца не толькі ў стварэнні гарманічнага сярэднезаможнага грамадства, але і ў фарміраванні "прыгожага Кітая". Інданезія – краіна, якая развіваецца, і абвешчаная падчас 18-га з'езда КПК праграма аб стварэнні "прыгожага Кітая" мае вялікае значэнне і для яе эканамічнага развіцця. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040