У Кітая ёсць дакладная "дарожная карта" нацыянальнага адраджэння
  2012-11-14 10:48:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Маштабныя масавыя дыскусіі праводзяцца ў гэтыя дні ў рамках 18-га Усекітайскага з'езда Камуністычнай партыі Кітая (КПК).

Праз 30 гадоў паскоранага развіцця пасля пачатку правядзення палітыкі рэформ і адкрытасці, Кітай з беднай краіны ператварыўся ў дзяржаву з другой па магутнасці эканомікай у свеце, найбуйнейшую дзяржаву-экспарцёра і дзяржаву з найбольшымі валютнымі рэзервамі. Пацярпеўшы паражэнне ад заходніх дзяржаў падчас Опіумных войн у 1840 годзе, Кітай сёння моцны як ніколі, а нацыянальнае адраджэнне краіны мае бліскучыя перспектывы.

У 1987 годзе галоўны архітэктар кітайскага курсу рэформ і адкрытасці Дэн Сяапін сфармуляваў для нацыянальнага адраджэння "стратэгію трох крокаў". Пасля рэалізацыі першых двух задач па "вырашэнні праблемы забеспячэння народа харчаваннем і адзеннем" і "па дасягненні сярэднезаможнага ўзроўню жыцця народа" КПК на 15-м з'ездзе прапанавала новую "стратэгію трох крокаў", накіраваную на паступовае ажыццяўленне мадэрнізацыі ў тры этапы: да 2010 года, да 2020 года і да 2050 года.

На аснове патрабаванняў па ажыццяўленні мэтаў "усебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства", вылучаных на 16-ым і 17-ым з'ездах, 18-ы з'езд КПК сфармуляваў дакладнае патрабаванне аб неабходнасці "забяспечыць выкананне вялікай мэты ўсебаковага стварэння сярэднезаможнага грамадства да 2020 года", а таксама адзначыў, што "ажыццяўленне сацыялістычнай мадэрнізацыі і вялікага нацыянальнага адраджэння Кітая" з'яўляецца галоўнай задачай будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай, пры гэтым, усебаковае стварэнне сярэднезаможнага грамадства -- ключавое злучальнае звяно ў развіцці краіны.

Ажыццявіўшы пераход ад "вырашэння праблемы забеспячэння народа харчаваннем і адзеннем" да "дасягнення сярэднезаможнага ўзроўню жыцця народа", ад "сярэднезаможнага ў цэлым" да "ўсебаковага сярэднезаможнага", КПК на 18-ым з'ездзе аддала загад да забеспячэння "ўсебаковага стварэння сярэднезаможнага грамадства", тым самым акрэсліўшы план далейшага развіцця Кітая і паставіўшы яшчэ больш канкрэтныя мэты развіцця ў сферы дэмакратыі і вяршэнства закона, культурнага будаўніцтва, жыцця народа, рэсурсаў і навакольнага асяроддзя і іншых галінах.

Па словах дэлегата 18-га з'езда КПК, эксперта па вывучэнні агульнапалітычнага становішча Кітая Ху Аньгана, гэты працэс паказаў, што стратэгія развіцця КПК мае "ўзгодненасць напрамку, стратэгічную бесперапыннасць і паэтапнасць мер", не падвяргаецца вялікім ваганням і заўсёды рухаецца да вызначанай мэты.

Такая дакладнасць далейшага развіцця - якраз тое, у чым мае патрэбу сусветная эканоміка. Ва ўмовах хаосу ў сусветнай эканоміцы, выпадкаў суверэннага даўгавога крызісу, шматразовых згадак слова "нявызначанасць", Кітай, дзякуючы пэўнасці ў развіцці, адыгрывае ролю "стабілізатара сусветнай эканомікі".

Можна прадбачыць, што далейшае развіццё Кітая не будзе бясхмарным, новыя абставіны і новыя праблемы будуць узнікаць бесперапынна, непрадбачаныя змены могуць адбывацца і ва ўнутранай, і ў знешняй сітуацыі. Кіраўніцтву Кітая таксама, акрамя вырашэння пытанняў эканамічнага росту, неабходна ўрэгуляваць больш складаныя пытанні, звязаныя з рэфармаваннем палітычнай сістэмы, садзейнічаннем сацыяльнаму раўнапраўю і справядлівасці, каб усебакова рэалізоўваць схему па ажыццяўленні эканамічнага, палітычнага, культурнага, сацыяльнага будаўніцтва і будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі.

Такая выразная "дарожная карта" развіцця дазваляе Кітаю імкнуцца да нацыянальнага адраджэння і з часам прайсці гэты гістарычны працэс. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040